Брашоў (рум.: Braşov, венг.: Brassó, ням.: Kronstadt) — восьмы па велічыні горадРумыніі, сталіца рэгіёна Брашоў. Знаходзіцца ў цэнтральнай часці краіны, вобласці Трансільванія.
Гісторыя
Кранштацкая крэпасць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакументах горад называўся рознымі назвамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу і гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансільваніі.
Іаганес Гонтэр, правадыр трансільванскіх пратэстантаў, нарадзіўся і памёр у Брашове. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансільваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла свет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.
Царква Св. Барталамея — самы стары помнік Брашова. Пабудавана ў 1223 годзе.
Царква Св. Мікалая — пабудавана ў 14 стагоддзі.
Чорная Царква — царква была пабудавана ў 1380 годзе як Царква Св. Марыі. Сваю сучасную назву яна атрымала, будучы часткова разбурана вялікім пажарам ў 1689 годзе.
Першая румынская школа — вядома з 1495 года. Тут была надрукавана значная частка першых румынскіх кніг.