Друкарня — паліграфічнае вытворчае прадпрыемства, на якім у агульным выпадку ажыццяўляецца падрыхтоўка да друку (выраб друкаваных формаў, клішэ, штампаў для высечкі, фотаформаў), нанясенне малюнка на носьбіт (папера, пластык, метал) — друк накладу, а таксама паслядрукавая апрацоўка друкаванай прадукцыі (брашуроўка, пераплёт, ламінацыя, цісненне, кангрэў, высечка, злепванне і т. п.)[1].
Друкарні могуць быць універсальнымі або спецыялізавацца на асобных спосабах друку і відах друкаванай прадукцыі. Увесь цыкл паліграфічных работ друкарняў звычайна дзеліцца на тры этапы: дадрукавая падрыхтоўка (прэпрэс), друк і паслядрукавая апрацоўка[2].
↑Друкарня // Выдавецкі слоўнік-даведнік: [электрон. выд.] / А . Э. Мильчин. — 3-е выд., испр. і доп.. — М.: ОЛМА-Прэс, 2006.
↑ абвА.І. Раковіч.Друкарня // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 220-221. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0. Архівавана 10 снежня 2015.