Друкарня Мамонічаў была заснавана ў ВільніПётрам Мсціслаўцам на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў у 1574 годзе. У ёй былі надрукаваны ад 80 да 100 кніг, з іх каля паловы — па-старабеларуску. Кнігі вызначаліся высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем.
Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, у тым ліку Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага», канстытуцыі «вальных» соймаў.
Пачатак працы
У маі 1574 года ў хаце Лукаша і Кузьмы Мамонічаў была арганізаваная друкарня Пётра Мсціслаўца. Матэрыяльную дапамогу Мсціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасць Мсціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася[1].
Першая кніга — літургічнае «Евангелле напрастольнае» — выйшла 30 сакавіка1575 года. Кніга мела «густоўнага рысунку» шрыфт, які праектаваў, выразаў ды адліў для сваёй друкарні сам Мсціславец. Мова кнігі, як выдання прызначанага для богаслужэбнага ўжытку ў праваслаўных цэрквах, была царкоўнаславянская[2]. 16 студзеня1576 года выйшаў «Псалтыр», пасля — «Часовник».
Як вынікае з пасляслоўяў да выдадзеных кніг, Пётр Мсціславец за галоўных ініцыятараў і мецэнатаў стварэння друкарні ўважаў братоў Івана і Зянова Зарэцкіх, якія былі багатымі і ўплывовымі прадстаўнікамі тагачаснага купецкага стану ў Вільні ды займалі адказныя адміністрацыйна-дзяржаўныя пасады.
Пасля таго, як у 1576 годзе каралём стаў зацяты каталік і заступнік езуітаўСтэфан Баторый, паміж Мсціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Паводле пастановы суду друкарскае абсталяванне было прысуджанае Мсціслаўцу, а выдадзеныя кнігі — Кузьме Мамонічу пасля сплаты ім Мсціслаўцу 30 копаў грошаў «личбы литовское». Пастанова суду так і не была выкананая, таму ў 1577 годзе суд паўторна вынес вырак і прызначыў штраф. Друкарня была апячатаная і не працавала[1].
Далейшых звестак пра жыццё i дзейнасць Мсціслаўца не захавалася. Праз 20 гадоў ад віленскае судовае справы яго шрыфты з'явіліся на Валыні, у Астрожскай друкарні[3].
Па Мсціслаўцы
Пасля гэтага чарговыя кнігі друкуюцца іншым шрыфтом, што можа сведчыць пра спагнанне судом належнага Мсціслаўцу друкарскага абсталявання.
У 1583 годзе дзейнасць друкарні была ўзноўленая пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, яго брата Лукі і сына Кузьмы Льва (Лявона Кузьміча). Магчыма, з імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх[1].
З XVII стагоддзя друкарня забяспечвала патрэбы выключна ўніятаў[1]. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выходных звестках выданняў з’явілася ў 1609 годзе. Адсутнасць кніг для праваслаўных сведчыць пра адхіленне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад спраў і пераходу кіраваннем у рукі Лявона[1]. Па смерці Кузьмы 16 ліпеня1607 года Лявон успадкаваў друкарню[4].
За часы існавання друкарні Мамонічаў з яе выйшлі каля 100 рэлігійных і свецкіх выданняў у беларускай, царкоўнаславянскай і польскай мовах. Матэрыялы друкарні часткова перайшлі ва ўласнасць віленскай Траецкай друкарні[4].
Для выдання Літоўскага Статуту Мамонічы набылі Львоўскую друкарню Івана Федаровіча[6]. Для друку быў выкарыстаны кірылічны курсіўны шрыфт Грыня Івановіча, пры стварэнні якога за ўзор было ўзятае тагачаснае беларускае скорапіснае пісьмо віленскай вялікакняжаскай канцылярыі[7].
У 1614 і 1619 гадах з друкарні Мамонічаў выходзілі пераклады Статуту на польскую мову.
↑Кузьма Мамонич(недаступная спасылка)(руск.). Календарь истории Великого княжества Литовского
↑Карский Е.Ф. Белорусы. Язык белорусского народа. — Вып. I. — Минск: АН БССР, 1955. — С. 86.
Спасылкі
Рыгор Максімовіч.. Тры выданні Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага(нявызн.)(недаступная спасылка). Вітаўт Тумаш, Выбраныя працы. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» (20 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011. Праверана 22 верасня 2012.