Жоўцекамянёвая хвароба (ЖКХ) — утварэнне камянёў у жоўцевым пузыры праз парушэнне халестэрынавага абмену, складу жоўці і дзейнасці жоўцевага пузыра, інфекцыю. Ускладненнем хваробы выклікаецца жоўцевая (пячоначная) коліка, жаўтуха, гнойны халецыстыт, запаленне сценкі і парушэнне цэласнасці жоўцевага пузыра, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе прынамсі 10% насельніцтва свету.