Форма — грушападобная, радзей канічная. Мае дно, цела і шыйку, якая пераходзіць у пузырную пратоку, што злучана з пячоначнай пратокай і ўтварае агульную жоўцевую пратоку.
У чалавека ёмістасць жоўцевага пузыра 30-70 см³, даўжыня 10-14 см, шырыня 3,5-4 см. Сценка жоўцевага пузыра таўшчынёй 1,5-2 мм складаецца са слізстай і мышачнай абалонак, ніжняя паверхня ўкрыта брушынай. Пры перыядычным скарачэнні мускулатуры сценак жоўцевага пузыра жоўць паступае ў агульную жоўцевую пратоку і дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання.
Фізіялогія
Жоўцевы пузыр рэгулюе і падтрымлівае на пастаянным узроўні ціск жоўці ў жоўцевых шляхах. Роля жоўці расшчапляць тлушчы, кафеін і хларафіл. Акрамя таго, будучы шчолачнай вадкасцю, яна дапамагае нейтралізаваць падвышаную кіслотнасць страўнікавага соку, перш чым ён патрапіць у кішачнік.