Джон Джордж Дыфенбейкер (англ.: John George Diefenbaker; 18 верасня1895, Ньюстат, правінцыя Антарыа — 16 жніўня1979, Атава, Антарыа) — канадскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, адвакат, у 1929 годзе прызначаны каралеўскім дарадцам. Лідар Кансерватыўнай партыі Саскачэвана (1936—1940). У 1940 годзе абраны дэпутатам Кансерватыўнай партыі канадскага парламента, а з 1956 года стаў яе лідарам. 13-ы прэм’ер-міністр Канады ў 1957—1963 гадах, з 1969 года канцлер Саскачэванскага ўніверсітэта.