Луі Стэфан Сен-Ларан (фр.: Louis Stephen Saint-Laurent, ахрышчаны як Луі-Эцьен, Louis-Étienne; 1 лютага1882, Комптан, Квебек — 25 ліпеня1973, Квебек, Квебек) — адвакат і 12-й прэм’ер-міністр Канады.
У 1942 годзе Сэн-Ларан быў абраны ў парламент ад Ліберальнай партыі Канады, быў міністрам юстыцыі і міністрам замежных спраў ў 1944 годзе. У 1945 году прадстаўляў Канаду падчас канферэнцыі ў Думбартан-Окс і ААН у Сан-Францыска, прымаў удзел у распрацоўцы Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У 1948 годзе заняў пасаду прэм’ер-міністра. У 1949 году Ліберальная партыя на чале з Сен-Ларанам перамагла на федэральных выбарах. Падтрымліваў стварэнне НАТА ў 1949 годзе. У 1949 годзе далучыў да Канады Ньюфаўндленд і Лабрадор. Пабудаваў Трансканадскую шашу ў 1949 годзе. Падтрымліваў пазіцыю ААН падчас Карэйскай вайны. Пабудаваў Канал Святога Лаўрэнція ў 1954 годзе. Пабудаваў Трансканадскі трубаправод ў 1954 годзе праз правінцыі Альберта, Саскачэван, Манітобу, Антарыё і Квебек.