Ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі[d]
Галіна Барысаўна Багданава (у дзявоцтве Сачанка; 31 студзеня 1961, Крычаў, Магілёўская вобласць — 22 ліпеня 2021, Мінск) — беларуская пісьменніца.
Нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Дачка пісьменніка Барыса Сачанкі[1].
Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З 1982 года — рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва», выкладала на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў[1], сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года.
Памерла 22 ліпеня 2021 года ў Мінску. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска, пры магіле бацькі, Барыса Сачанкі[1].
Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ.
Аўтарка кніг прозы, п’ес і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя». Сярод твораз кнігі прозы «Папяровыя замкі» (Мінск, 1990), «Чалавек без адраса» (Мінск, 1991), «Дом іхняе мары» (Мінск, 1994), «Сакрамэнта» (Мінск, 2010), «Паляванне на Любаву: інтымная хроніка часоў міжвер’я» (Мінск, 2021), зборніка вершаў для дзяцей «Чароўны абрус» (Мінск, 1999), шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый у рэспубліканскім друку.