У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Куно.
Вільгельм Карл Іозеф Куно (ням.: Wilhelm Carl Josef Cuno; 2 ліпеня1876, Зуль — 3 студзеня1933, Аўмюле пад Гамбургам) — нямецкі прадпрымальнік і беспартыйны палітык. З лістапада 1922 па жнівень 1923 года займаў пасаду рэйхсканцлера Германіі. Куно быў прыхільнікам каштоўнаснага кансерватызму і ліберальнай эканомікі. Быў дырэктарам HAPAG і ўдзельнічаў у рабоце розных эканамічных канферэнцый і арганізацый.