Воргашар[3] (руск.: Воргашор) — пасёлак гарадскога тыпу ў гарадской акрузе Варкута Рэспублікі Комі. Назва пасёлка з ненецкай мовы перакладаецца як «ручай ля аленевай сцежкі». Знаходзіцца на так званым «Варкуцінскім кольцы» паміж пасёлкамі Камсамольскі і Северны. У канцы 1930-х гадах пасёлак існаваў як лагерны пункт. 10 345 жыхароў (2017).