Сыктыўдзінскі раён (руск.: Сыктывдинский район, комі: Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Раён размешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародскім рэспублікі Комі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёна складае 7405 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Насельніцтва раёна складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёна ў асноўным складаюць комі-зыране і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
У склад раёна ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.
Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расійская аўтатраса федэральнага значэння — Р-176 «Вятка», якая звязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.