Венера (касмічная праграма)

Макет (1:3) «Венеры-4» у Музеі касманаўтыкі[ru] ў Маскве.

«Вене́ра» — назва серыі савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для вывучэння Венеры і касмічнай прасторы, а таксама праграмы іх распрацоўкі і запускаў.

Дасягненні

У 1961—1983 запушчана 16 «Венер» («Венера-1» 12.2.1961; 20.5.1961 яна прайшла на адлегласці каля 100 тыс. км ад Венеры і выйшла на арбіту спадарожніка Сонца). Пачынаючы з «Венеры-3» АМС складаюцца з арбітальнага адсека і спускальнага апарата. «Венера-3» здзейсніла першы ў свеце палёт касмічнага лятальнага апарата на іншую планету (16.11.1965 стартавала, 1.3.1966 дасягнула паверхні Венеры).

«Венера-4» правяла першыя прамыя даследаванні атмасферы Венеры (1967), «Венера-7» зрабіла першую мяккую пасадку на Венеру (1970). «Венера-4» — «Венера-8» вывучалі размеркаванне ціску, шчыльнасць, тэмпературу, хімічны састаў атмасферы.

«Венера-9» — першы штучны спадарожнік Венеры (першая здымка паверхні Венеры, 1975).

«Венера-13» і «Венера-14» (1982) перадалі каляровыя панарамы месцаў пасадкі і даследавалі хімічны састаў грунту.

На «Венеры-15» і «Венеры-16» (1983) замест спускальнага апарата ўстаноўлены радыёлакатар, з дапамогай якога праведзена здымка паўночнага паўшар’я Венеры: выяўлены горныя хрыбты, кратары, пласкагор’і, разломы, шматлікія вынікі тэктанічнай актыўнасці планеты.

Гл. таксама

  • Вега — касмічная праграма.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!