Вацлаў Ганка

Вацлаў Ганка
чэшск.: Václav Hanka
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1791(1791-06-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1861(1861-01-12)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, бібліятэкар, архівіст, педагог, перакладчык, пісьменнік, гісторык, археолаг, славіст, выкладчык універсітэта
Мова твораў чэшская і нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́цлаў Га́нка (чэшск.: Vác(es)lav Hanka; 10 чэрвеня 1791, Горжыневес пад Кёніггрэцам — 12 студзеня 1861, Прага) — чэшскі філолаг і паэт, дзеяч нацыянальнага адраджэння. Вядомы як складальнік фальшывых Краледворскага і Зеленагорскага рукапісаў.

Біяграфія

Раннія гады

Хата, дзе нарадзіўся Вацлаў Ганка

Вацлаў Ганка нарадзіўся ў Горжыневесе пад Кёніггрэцам. У 1807 годзе быў адпраўлены ў школу, каб пазбегнуць выкліку ў аўстрыйскае войска. Пасля сканчэння паступіў у Пражскі ўніверсітэт, дзе заснаваў суполку развіцця чэшскай мовы. У 1813—1814 гадах вывучаў права ў Вене, дзе выдаваў чэшскую газету і пазнаёміўся з заснавальнікам славянскай філалогіі Ёсефам Добраўскім.

Рукапісы

Старонка з Краледворскага рукапісу

16 верасня 1817 года Ганка паведаміў, што знайшоў у вежы царквы ў Кёнігінгофе-ан-дэр-Эльбэ (бел.: Двор каралеўны над Лабай) рукапіс багемскіх паэм XIII стагоддзя, а ў наступным годзе — што атрымаў ад ананіма рукапіс, які быў названы «Зеленагорскім» пасля таго, як была апублікавана версія пра выяўленне яго ў Грунбергскім замку (бел.: Зялёная гара) каля Непамука.

«Рукапісы каралеўскага двара і Зялёнай гары» (чэшск.: Rukopisy Královédvorský a Zelenohorský) былі апублікаваны ў 1818 годзе з паралельным перакладам на сучасную чэшскую мову, а таксама з нямецкім перакладам Свобады. Арыгіналы рукапісаў Вацлаў Ганка перадаў у Багемскі музей у Празе, дзе працаваў бібліятэкарам з 1822 года.

Аднак яшчэ да публікацыі Добраўскі назваў урывак «Зеленагорскага рукапісу», вядомы як «Суд Лібушэ», відавочнай падробкай, хоць і паверыў у аўтэнтычнасць «Краледворскага рукапісу». Не паверыў Ганку і другі яго настаўнік — славенец Ерней Копітар. Аднак усё маладое пакаленне чэшскіх асветнікаў  (чэшск.) сустрэла «адкрыцці» Ганкі з захапленнем. Праз некалькі гадоў змяніў сваё меркаванне і Добраўскі. Аднак сучасныя чэшскія даследчыкі лічаць «Зеленагорскі рукапіс» падробкай.

14 чэрвеня 1827 года Вацлаў Ганка, шукаючы па просьбе кёнігсбергскага прафесара Э. Г. Графа ў Пражскім музеі слоўнікі з нямецкімі глосамі, наткнуўся на лацінскамоўны энцыклапедычны слоўнік «Mater Verborum» з упісанымі на яго старонках чэшскімі глосамі. Ён выдаў іх у алфавітным парадку ў 1833 годзе як найістотнейшую крыніцу звестак пра старажытначэшскую мову. Праведзены пазней, ужо пасля яго смерці Адольфам Патэрам палеаграфічны аналіз паказаў, што большасць чэшскіх глосаў сфабрыкаваныя з лацінскіх. Цяпер большасць славістаў лічыць чэшскія глосы «Mater Verborum» маланадзейнай крыніцай.

Дзякуючы Ганку (і яго імавернаму суаўтару Ёсефу Лінду) спраўдзіліся чаканні дзеячаў чэшскага нацыянальнага адраджэння — «знайшліся» помнікі старажытнага пісьменства, якія не саступалі па даўнасці і разнастайнасці зместу рускім і сербскім помнікам, і да таго ж утрымлівалі карціну гераічнай і дэмакратычнай мінуўшчыны Чэхіі, а таксама антынямецкія нападкі.

Беспрэцэдэнтна працягламу поспеху фальсіфікацый спрыяла не толькі ідэальная адпаведнасць палітычным спадзяванням чэшскіх патрыётаў, але і літаратурны талент, высокія на той час славістычная кваліфікацыя і тэхнічнае майстэрства Ганкі, які на паўстагоддзя апярэдзіў магчымасці сучаснай яму навукі. Няўдалая спроба кампаніі па доказе падробленасці рукапісаў, прадпрынятая аўстрыйскай паліцыяй і рэдактарам аўстрыйскай газеты незадоўга да смерці аўтара (1860), здавалася, надоўга замацавала яго гістарычную перамогу: Ганка выйграў судовы працэс супраць аўстрыйцы Ку і сышоў у труну з арэолам мучаніка нацыянальнага адраджэння.

Літаратурна-навуковая дзейнасць

Вацлаў Ганка пісаў таксама вершы, склаў пяцітомнік фальклору «Старажытныя паданні» (1817—1826), выдаў «Кароткую гісторыю славянскіх народаў» (1818).

У выніку мовазнаўчай спрэчкі з Францішкам Палацкім правёў рэформу арфаграфіі чэшскай мовы (увёў выкарыстанне v замест w, au замест ou). Паводле прапанаванага Ёсефам Добраўскім плану склаў «Чэшскую граматыку» (1822) і «Польскую граматыку» (1839).

Пераклаў на чэшскую «Слова пра паход Ігаравы» (1821) з кансультацыямі Добраўскага і Аляксандра Шышкова; пасля выдаў і нямецкі пераклад «Слова», з якім быў знаёмы Аляксандр Пушкін. Выдаў Рэймскае (1846) і «Астрамірава Евангеллі» (1853). За публікацыю першага з іх быў узнагароджаны крыжам ордэна святой Ганны ад расійскага цара Мікалая I і брыльянтавым пярсцёнкам ад аўстрыйскага імператара Фердынанда I.

Узімку 1848 года стаў выкладчыкам (з 1849 года — прафесар) славянскіх моў у Пражскім універсітэце, дзе працаваў да скону.

Панславізм

Мемарыяльная таблічка на родным доме Вацлава Ганкі

Цягам амаль паўстагоддзя Ганка вёў актыўную працу па абмене інфармацыяй між славістамі розных краін. Збольшага дзякуючы яго высілкам Прага стала буйным цэнтрам славістыкі. У 1848 годзе Вацлаў Ганка ўзяў удзел у Пражскім славянскім кангрэсе, а таксама іншых мірных падзеях рэвалюцыі 1848—1849 гадоў з пазіцый панславізму. Стаў заснавальнікам палітычнага таварыства «Slovanská Lípa» і быў абраны ў імперскі рэйхсрат у Вене, аднак адмовіўся ад гэтай пасады.

Адыграў значную ролю ў знаёмстве чэхаў з рускай літаратурай, быў абраны сябрам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук.

Сканаў у Празе 12 студзеня 1861 года, пахаваны на Вішаградскіх могілках.

Выкрыццё фальсіфікацыяй

Палеаграфічны аналіз «Mater Verborum», праведзены Адольфам Патэрам, стаў істотным крокам на шляху прызнання падробленасці старажытных рукапісаў, знойдзеных Ганкам. Адной з мэт падробкі чэшскіх глосаў было падмацаванне сапраўднасці Краледворскага і Зеленагорскага рукапісаў. Імёны славянскіх бостваў і назвы планет, прыведзеныя ў «Mater Verborum», цягам паўстагоддзя фігуравалі ў якасці крыніц па славянскай міфалогіі; да цяперашняга часу яны сустракаюцца там-сям у ненавуковых сачыненнях па паганстве.

Першым крокам да выкрыцця фальсіфікацыі Краледворскага і Зеленагорскага рукапісаў было прызнанне найноўшай падробкай «Любоўнай песні караля Вацлава» паводле рашэння асаблівай камісіі Чэшскага музея 1857 года, скліканай на патрабаванне Юліуса Фейфаліка[7].

Канчаткова фальшывасць абодвух рукапісаў з розных пунктаў погляду (тэхніка-палеаграфічнага, гістарычнага і лінгвістычнага) была навукова даведзеная толькі на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Значную ролю ў каардынацыі дзеянняў спецыялістаў у розных галінах навукі ў 1880-я — 1890-я гады адыграў будучы прэзідэнт Чэхаславакіі Томаш Масарык, які і сам выступаў на старонках часопіса «Athenaeum» як крытык рукапісаў з эстэтычнага пункту гледжання.

Быў выяўлены факт напісання рукапісаў на абрэзках старажытнага пергаменту, з якога быў змыты стары тэкст (палімпсест); прымяненне берлінскага лазурку, які пачаў вырабляцца ў XVIII стагоддзі; змешванне напісанняў рознага часу і няўпэўнены почырк (абвядзенне абрысаў, падчысткі), на 6 тысяч словаў — каля тысячы памылак у старажытначэшскай мове, фактычныя анахранізмы і г. д. У вырабе рукапісаў з вялікай доляй імавернасці ўзяў удзел таксама Ёсеф Лінда, хутка выяўленая падробка якога («Песня пад Вышаградам») ужываецца ў тэксце. У 1899 годзе нават з’явілася версія пра тое, што ў Краледворскім рукапісе Ганка пакінуў аўтарскі знак — зашыфраваны лацінскі надпіс «Hanka fecit» (бел.: Ганка зрабіў), аднак гэта не пацвердзілася.

Бадай, самая «шкодная» Ганкава фальсіфікацыя — апавяданне пра перамогу Яраслава з Штэрнберка пад Оламаўцам над мангола-татарамі ў 1242 годзе (адна з песняў Краледворскага рукапісу). Гэтая міфічная бітва вандруе з адной гістарычнай працы ў іншую і пасля выкрыцця фальсіфікацый, яна нават трапіла ў трэцяе выданне Вялікай савецкай энцыклапедыі.

Працы

Паэзія

  • «Dvanáctero písní»
  • «Hankowy písně» (Прага, 1815, пашыранае перавыданне «Dvanáctero písní»)

Навуковыя выданні

  • «Starobyla Skiadani» (1817—1826, збор багемскага фальклору ў 5 т.)
  • «Кароткая гісторыя славянскіх народаў» (1818)
  • «Чэшская граматыка» (1822)
  • «Польская граматыка» (1839)
  • частку Евангелляў з Рэймскага рукапісу (1846, глаголіцай)
  • «Астрамірава Евангелле» (1853)
  • «Stará pověst o Strojmírovi a Griseldě»
  • «Sbírka nejdávnějších latinsko-českých slovníků»
  • «Přehled pramenů právních v Čechách»
  • «Mluvnice čili soustava českého jazyka podle Josefa Dobrovského»
  • «Slovanská mluvověda»
  • «Petrohradská legenda o svatém Václavu»
  • «České mince korunovační»

Пераклады

  • «Krátká historie slovanských národů» (1818)
  • «Prostonárodní srbská Musa do Čech převedenou» (пераклад сербскіх вершаў, прызнаны нізкаякасным)
  • «Igor» (1821, пераклад з рускай «Слова пра паход Ігаравы»)
  • «Dějiny české v kamenopisně vyvedených obrazech» (1824)
  • «Krakováčky, aneb písně národní polské»

Ушанаванне памяці

Імя Вацлава Ганкі ўнесена ў спіс 72 выбітных асоб Чэхіі  (чэшск.).

На роднай хаце Вацлава Ганкі ў Горжыневесе ўсталяваная мемарыяльная таблічка з выразам «Народы не паміраюць, пакуль жыве мова».

Зноскі

  1. а б Václav Hanka // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. regional database of the Research Library in Hradec Králové Праверана 2 мая 2024.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Hanka, Wenzeslaw // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 301.
  6. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/hanka-vaclav/ Праверана 30 жніўня 2022.
  7. Ламанский, IX

Літаратура

Read other articles:

152-мм пушка образца 1910/34 годов 152-мм пушка образца 1910/34 годов в артиллерийском музее, Санкт-Петербург Калибр, мм 152,4 Экземпляры 275 Расчёт, чел. 9 Скорострельность, выстр/мин 3—4 Скорость возки по шоссе, км/ч до 20 Высота линии огня, мм 1485 Ствол Длина ствола, мм/клб 4405/29 (без дульног...

 

Chinese hammer thrower In this Chinese name, the family name is Zhang. Zhang WenxiuZhang Wenxiu after winning silver medal at Rio 2016Personal informationNationalityChineseBorn (1986-03-22) 22 March 1986 (age 37)Liaoning, ChinaHeight1.82 m (5 ft 11+1⁄2 in)Weight113 kg (249 lb)SportCountry ChinaSportAthleticsEvent(s)Hammer throwAchievements and titlesPersonal best(s)77.33 m (2014) Medal record Women's athletics Representing  China Olympic Games 200...

 

Japanese baseball player Baseball player Yoshinobu MizukamiSaitama Seibu Lions – No. 69PitcherBorn: (1998-07-13) July 13, 1998 (age 25)Miyada, Nagano, JapanBats: RightThrows: RightNPB debutJune 11, 2021, for the Saitama Seibu LionsCareer statistics (through April 6, 2022)Win–loss record0–1Earned run average1.97Strikeouts23 Teams Saitama Seibu Lions (2021–present) Career highlights and awards 1× NPB All-Star (2022) 2022 Pacific League Rookie of the Year Yoshinobu M...

Сергій Олександрович Нілус Народився 9 вересня 1862(1862-09-09)Москва, Російська імперіяПомер 1 липня 1929(1929-07-01) (66 років)село Крутець, Володимирська область  СРСР·інфаркт міокардаПоховання Владимирська областьГромадянство Російська імперія,  СРСРДіяльність релігієзнавст

 

New Zealand Yacht Racer Brad ButterworthOBEButterworth in 2009Personal informationFull nameBradley William ButterworthBorn1959 (age 63–64)Te Awamutu, New Zealand Medal record Sailing Representing  New Zealand World Championships 2013 Isle of Wight Swan 60 2007 Copenhagen Farr 40 1998 Marblehead Etchells Bradley William Butterworth OBE (born 1959) is a New Zealand yachtsman known for the role he played as tactician and skipper in the America's Cup for Team New Zealand and ...

 

فرانسيس هاغروب (بالنرويجية البوكمول: Francis Hagerup)‏    معلومات شخصية الميلاد 22 يناير 1853(1853-01-22)هورتن الوفاة 8 فبراير 1921 (68 سنة)كريستيانية  [لغات أخرى]‏  مواطنة النرويج  عضو في الأكاديمية الملكية السويدية للعلوم،  والرابطة النرويجية لحقوق المرأة،  ومعهد القا

此條目的引用需要进行清理,使其符合格式。 (2019年8月29日)参考文献应符合正确的引用、脚注及外部链接格式。 改革战争日期1857-1861地点墨西哥结果 自由派取胜参战方 自由派 保守派 查论编美墨衝突(1845年-1920年) 美墨戰爭 陶斯起義(英语:Taos Revolt) 科爾蒂納問題(英语:Cortina Troubles) 改革战争 拉斯庫埃瓦斯戰爭(英语:Las Cuevas War) 聖埃利薩里奧鹽戰爭(英语:San E...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2022. Grande médaille de la chanson française adalah sebuah penghargaan yang diberikan oleh Académie française kepada para penyanyi berpengaruh dalam bahasa Prancis. Penghargaan tersebut dibentuk pada 1938. Pemenang 1988 : Gilles Vigneault[1]...

 

Religious community in Yemen Hinduism by country Africa Algeria Angola Benin Botswana Burkina Faso Burundi Cameroon Cape Verde Central African Republic Chad Comoros Democratic Republic of the Congo Republic of the Congo Djibouti Egypt Equatorial Guinea Eritrea Eswatini Ethiopia Gabon Gambia Ghana Guinea Guinea-Bissau Ivory Coast Kenya Lesotho Liberia Libya Madagascar Malawi Mali Mauritania Mauritius Morocco Western Sahara Mozambique Namibia Niger Nigeria Rwanda São Tomé and Príncipe Senega...

Municipal law enforcement agency of Los Angeles, California, United States LAPD redirects here. For other uses, see LAPD (disambiguation). This article's lead section may be too short to adequately summarize the key points. Please consider expanding the lead to provide an accessible overview of all important aspects of the article. (April 2021) City of Los Angeles Police DepartmentPatch of the LAPD, used primarily for Traffic AssignmentSeal of the LAPDLAPD Officer badge, with number omittedCo...

 

El HMS Argonaut navegando próximo al peñón de Gibraltar en noviembre de 1942. La colonia de Gibraltar permitía a los británicos controlar el mar Mediterráneo y mantener separadas la flota italiana de la flota alemana. Reflectores en el cielo nocturno durante una práctica de ataque aéreo en Gibraltar, 20 de noviembre de 1942.  Batalla del Atlántico América Caribe Gibraltar Río de la Plata Scapa Flow Altmark Texel SC 7 HX 84 HX 106 Berlín 4 de abril de 1941 9 de mayo de 1941 Es...

 

Harrisville PondHarrisville PondShow map of New HampshireHarrisville PondShow map of the United StatesLocationCheshire County, New HampshireCoordinates42°56′44″N 72°05′46″W / 42.94556°N 72.09611°W / 42.94556; -72.09611Primary inflowsNubanusit BrookPrimary outflowsNubanusit BrookBasin countriesUnited StatesMax. length0.78 mi (1.26 km)Max. width0.25 mi (0.40 km)Surface area138 acres (0.56 km2)Average depth15 feet (4.6 m)Max....

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Pogrom Monument – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (April 2021) (Learn how and when to remove this template message) The pogrom monument (2017) The Pogrom Monument (German: Pogromdenkmal) is located on Eduard-Wallnöfer-Platz, in the centre of Innsbr...

 

Case in English contract law that ran from 1596 to 1602. Slade's caseCourtCourt of Exchequer ChamberFull case nameSlade v Morley DecidedTrinity term, 1602Citation(s) Slade's case (1598) 4 Co Rep 92b, 76 ER 1074 (1602) Slade v Morley (1792) Yelv 21, 80 ER 15 Slade v Morley (1688) MooKB 433, 72 ER 677 Case opinionsLord Popham CJKeywordsAssumpsit, contract, action for debt Slade's Case (or Slade v. Morley) was a case in English contract law that ran from 1596 to 1602....

 

A map showing when radio broadcasting was introduced in each country.   1920s, 1st half, or earlier (33)   1920s, 2nd half (53)   1930s (56)   1940s (35)   1950s (27)   1960s or later (17)   No data This is a list of when the first radio broadcasts to the public occurred in the mentioned countries and territories. Non-public field tests and closed circuit demonstrations are not referred to; neither are license dates or date...

Jupiter Europa OrbiterIlustrasi Jupiter Europa Orbiter melewati Io pada Desember 2026.OperatorNASATipe misiPengorbitTanggal memasuki orbitDiusulkan: 2025–2026Tanggal perluncuran2020Wahana peluncurDelta IV-H, Ares atau AtlasDurasi misicruise:5-6years, ilmiah:3yearsSitus webESA Webpage on Laplace/EJSMBerat1371 kgTenagaMMRTGOrbital elementsPoros semimayor100 km (orbit terakhir di Europa)Inklinasi95°–100° (orbit terakhir di Europa) Sebagai bagian dari misi Europa Jupiter System Mission – ...

 

2002 soundtrack album by American Idol Season 1 FinalistsAmerican Idol: Greatest MomentsSoundtrack album by American Idol Season 1 FinalistsReleasedOctober 1, 2002GenrePopLength47:26LabelRCAProducerJames McMillanAmerican Idol chronology American Idol: Greatest Moments(2002) American Idol Season 2: All-Time Classic American Love Songs(2003) American Idol: Greatest Moments is the first American Idol soundtrack, with music from the first season of American Idol. It contains two cover son...

 

Salmanasar I Rey de Asiria Estela de Salmanasar I (Museo de Pérgamo, Berlín).Reinado 1274 a. C. - 1245 a. C.Predecesor Adad-nirari ISucesor Tukulti-Ninurta IInformación personalNacimiento Siglo XIII a. C.FamiliaPadre Adad-nirari IInformación profesionalOcupación Soberano[editar datos en Wikidata] Salmanasar I derrama harina ante el dios Ashur Salmanasar I (𒁹𒀭𒁲𒈠𒉡𒊕 «mdsál-ma-nu-SAG» Shalmanu-ašarid)[1]​ fue el quinto ...

12 Cerita Glen AnggaraPoster rilis teatrikalNama lainInggrisThe Twelve Stories of Glen Anggara SutradaraFajar BustomiProduser Frederica Chand Parwez Servia SkenarioAlim SudioBerdasarkan12 Cerita Glen Anggaraoleh Luluk HFPemeran Prilly Latuconsina Junior Roberts Angga Yunanda Adhisty Zara Abun Sungkar Dannia Salsabilla Penata musikAndhika TriyadiSinematograferDimas Imam SubhonoPenyunting Ryan Purwoko Wildan M Cahyo A Perusahaanproduksi Falcon Pictures Starvision Plus Tanggal rilis ...

 

У этого термина существуют и другие значения, см. Текстильщик. Текстильщик (Камышин) Полноеназвание Муниципальное учреждение города Камышина «Футбольный клуб „Текстильщик“» Основан 1956 Стадион Текстильщик,Камышин Вместимость 10 000 Президент Сергей Гарькавенко Главн...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!