Землі Багемскай Кароны (чэшск.: Země Koruny české, ням.: Böhmische Kronländer, лац.: Corona regni Bohemiae) або Землі кароны святога Вацлава (чэшск.: Země Koruny svatováclavské) — тэрыторыі, якія былі звязаныя феадальнымі адносінамі і падпарадкоўваліся кіраўнікам Багеміі. Яны не з’яўляліся персанальнай уніяй ці канфедэрацыяй, акрамя агульнага кіраўніка ў іх не было ніякіх асобных дзяржаўных інстытутаў.
У 1918 годзе, пасля распаду Аўстра-ВенгрыіПольшча забрала Тэшынскую вобласць; астатнія былыя землі Багемскай кароны, якія заставаліся да таго моманту ў Аўстра-Венгрыі, увайшлі ў састаў новаўтворанай Чэхаславакіі.