Вышаградскія могілкі (чэшск.: Vyšehradský hřbitov) — могілкі ў Празе ў гістарычным раёне Вышаград пры царкве Св. Пятра і Паўла. З XIX стагоддзя могілкі сталі месцам пахавання амаль 600 найбуйнейшых фігур чэшскага нацыянальнага адраджэння. Галерэя могілкавых пластык і надмагілляў, створаных лепшымі скульптарамі таго часу (І. В. Мысльбек, Ф. Білек, Б. Кафка, О. Шпаніель і іншыя). Тэрыторыя могілак падзелена на 15 сектараў.
Ва ўсходняй частцы могілак знаходзіцца магільны склеп Сла́він (чэшск.: Slavín) — агульная магіла мужчын і жанчын, якія ўславілі сваімі справамі чэшскі народ. Славін узнік у 1889—1893 гадах па праекце архітэктара Антаніна Віела (чэшск.: Antonín Wiehl). Сімвалам Славіна стаў цэнтральны помнік з фігурай крылатага генія Радзімы. Скульптурнае афармленне з'яўляецца творам Іозефа Маўдзера (чэшск.: Josef Mauder).
Гісторыя
У 1860-я гады распаўсюдзілася ідэя стварыць на Вышаградзе нацыянальныя могілкі. У 1875 годзе тэрыторыя інуючых пры царкве Св. Пятра і Паўла могілак была пашырана.
Спіс пахаваных
Кампазітары, музыканты
Мастакі, скульптары
Пісьменнікі, паэты
Іншыя
Зноскі
Спасылкі