Палімпсе́ст (грэч.παλίμψηστον, ад πάλιν — зноў + ψηστός — саскрабаю) — рукапіс на пісчым матэрыяле, з якога сцёрты або змыты першапачатковы тэкст. У антычнасці палімпсесты існавалі на папірусах, пазней пашыраны на пергаміне. Змест змытых тэкстаў сведчыць, што палімпсесты пераважна мелі літургічны характар. Гэты факт абвяргае думку пра наўмыснае знішчэнне царквойератычных ці непажаданых сачыненняў.