Ваганетка

Ваганетка
Выява
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ваганетка

Вагане́тка[1] — адкрыты вагон малой ёмістасці (0,5—6 м³), прызначаны для перавозкі грузаў, які перамяшчаецца па вузкакалейнай чыгунцы (па тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, на шахтах і рудніках, на будаўнічых пляцоўках).

Ваганеткі выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў (а часам і людзей) на невялікія адлегласці. Перасоўваюцца з дапамогай лакаматываў, самакатам па ўхілах або самаходам.

Па прызначэнні ваганеткі падзяляюць на грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. Грузавая ваганетка складаецца з кузава, рамы, буфераў і прычапных прыстасаванняў. Адрозніваюць наступныя асноўныя віды грузавых ваганетак:

  • з глухім неперакульваемым або перакульваемым кузавам;
  • з адкідным дном;
  • з адкідным бортам.

Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца грузавыя ваганеткі з глухім неперакульваемым кузавам ёмістасцю да 4,2 м³ — для вугалю, і да 9,5 м³ — для руды. У каляровай металургіі і пры геалагічных разведачных работах выкарыстоўваюць ваганеткі ёмістасцю 0,35—1 м³ з глухім перакульваемым кузавам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!