Буклёўка — рака ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 15 км. Пачынаецца каля вёскі Надаткі, працякае праз Лешненскае вадасховішча і возера Рэчышча. Рэчышча каналізаванае ад вёскі Лешня да вусця на працягу 6,5 км.
Да нядаўна на вярхах ракі Буклёўкі была аднайменная вёска (каля Надаткаў). У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Buklys, Buklis. Ніжэй па Прыпяці вядомыя тапонімы адыменнага балцка-літоўскага паходжання Мардзвін і Судзібар.