Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА[7] і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі[8]. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны[9].
29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Ковальbeuk заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА[10], аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў[11].
У ноч з 21 на 22 мая (прыкладна каля 4 і 6[12] гадзінамі раніцы) на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, які знаходзіўся паміж пасёлкамі Ольгінкаbeuk і Уладзіміраўка непадалёк ад рэгіянальнага ландшафтнага парка Вялікаанадольскі лесbeuk, напалі ўзброеныя прыхільнікі ДНР[13]. Відавочцы паведамлялі, што баевікі прыбылі на 2 джыпах і 2 інкасатарскіх аўтамабілях[13][14] (імаверна «ПрыватБанкуbeuk»[15]). Паводле іншых дадзеных яны прыбылі на трох аўтамабілях[16] або на дзвюх браніраваных інкасатарскіх машынах[17], якія ўкраінскія вайскоўцы, імаверна, прапусцілі праз блокпост, пасля чаго былі расстраляны ва ўпор[18], а параненыя дабіты[19].
Баевікі вялі масіраваны агонь са стралковай зброі, процітанкавых гранатамётаўberu, кулямётаў, мінамётаў, ПЗРКberu і кідалі ручныя гранаты па лагеры сіл АТА; падчас нападу адзін са снарадаў трапіў у баявую машыну, у выніку чаго здэтанаваў боекамплект[20][21]. На месца бою быў накіраваны санітарны транспарт для аказання медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі ў медыцынскія ўстановы[22].
Паводле сведчанняў уцалелых удзельнікаў бою, сепаратысты напалі на лагер сіл 51-й асобнай механізаванай брыгады ноччу. Сцвярджаецца, што падчас бою ўкраінскія вайскоўцы не стралялі на паражэнне, бо ва Украіне не абвешчана вайна, ажыццяўляліся толькі папераджальныя стрэлы ў паветра і па нагах тых, хто нападаў. Параненых ўкраінскіх вайскоўцаў дабівалі снайперы, якія размясціліся па абодва бакі ад месца бою ў лесе[23].
Падмацаванне ў выглядзе верталётаў Мі-8 прыбыло на месца бою ўжо пасля яго завяршэння[24]. Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, паводле якога ўкраінскія верталётчыкі памылкова абстралялі тэрыторыю, дзе знаходзіліся ўцалелыя байцы 51-х асобнай механізаванай брыгады, прыняўшы іх за баевікоў[25].
Паводле інфармацыі, апублікаванай галоўным рэдактарам партала Censor.net.ua Юрыем Бутусавым, колькасць тых, хто напаў на лагер украінскіх вайскоўцаў, магла быць большай за 100 чалавек. Сярод прычын нападу і значных чалавечых страт ваенныя эксперты назвалі нізкі ўзровень баявой і тактычнай падрыхтоўкі, адсутнасць разведкі мясцовасці, адсутнасць належнага тэхнічнага забеспячэння, адсутнасць ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі, якія маглі б прыйсці на дапамогу і адсутнасць баявога ахоўвання[2].
Расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанкаberu прычынай знішчэння украінскіх вайскоўцаў назваў некампетэнтнасць дзеянняў камандавання ва ўмовах партызанскай вайны, у прыватнасці рашэнне пра начлег ля дарогі[28]. Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што прычынай вялікіх чалавечых страт падчас бою стала недаўкамплектацыя і нізкая баяздольнасць асабістага складу брыгады[29]. Акрамя таго, у інтэрнэце было апублікавана відэа, на якім днём напярэдадні бою ў сваім лагеры ўкраінскія вайскоўцы размаўляюць з мясцовымі жыхарамі-прыхільнікамі ДНР[30].
Страты
Раніцай 22 мая аб гібелі 8 і раненні 18 украінскіх вайскоўцаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ваенны журналіст Дзмітрый Тымчукberu[31]; пазней Аляксандр Турчынаў заявіў аб 13 загінулых з украінскага боку[32]. Дэпартамент аховы здароўя Данецкай АДА паведаміў аб гібелі 16 і раненні 32 чалавек, прыналежнасць якіх не ўдакладняецца[5]. У прэс-службе ДНР паведамілі, што падчас бою загінулі 20 чалавек, 42 атрымалі раненні, аднак кіраўніцтва ДНР не пацвердзіла ўдзелу сваіх людзей у нападзе[33].
Намеснік міністра аховы здароўяbeuk Украіны Руслан Салюцін паведаміў аб смерці 17-га вайскоўца[34]; 23 мая з’явілася інфармацыя пра смерць 18-га ўдзельніка бою[3]. Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што 18 параненых вайскоўцаў дастаўлены ў бальніцы Харкава і Днепрапятроўска, астатнія 6 былі шпіталізаваныя ў бальніцы Валнавахіbebe-x-old, яшчэ 6 цяжкапараненых — у бальніцы Данецка[35]. Міністр унутраных спраўАрсен Авакаў паведамляў пра спробы прыхільнікаў ДНР вывезці параненых вайскоўцаў са шпіталя ў Валнавасе[36].
Акрамя чалавечых страт сілы АТА страцілі 3 БМП, грузавы аўтамабіль ЗІЛ, было таксама расстраляна 2 машыны хуткай дапамогіbeen і мікрааўтобусberu[21]. Паводле паведамлення Ігара Безлера («Беса») падчас нападу загінуў адзін з «апалчэнцаў»[4].
Афіцыйна апублікаваныя імёны 12 загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў[37]; у СМІ таксама былі прыведзеныя імёны яшчэ 4 загінулых; імёны іншых застаюцца невядомымі.
За дзень да нападу на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады мясцовыя прыхільнікі ДНР правялі пэўныя разведвальныя мерапрыемствы, размаўляючы з украінскімі вайскоўцамі, якія адпачывалі ўздоўж трасы[30].
Адзін з лідараў сепаратыстаў Павел Губараўberu адмовіў датычнасць да нападу на лагер сіл АТА «апалчэнцаў», абвінаваціўшы ў правакацыі «Правы сектар», аднак пазней на сайце брытанскай газеты «Daily Mailbeen» з’явілася відэа, на якім адказнасць за знішчэнне украінскіх вайскоўцаў узяў на сябе чалавек у балаклаве, які назваўся «Бесам» (Ігар Безлер)[43][44]:
Мы уничтожили блокпост украинской армии, находящийся на землях Донецкой Народной Республики[4].
У інтэрнэце была распаўсюджана інфармацыя, што арганізацыяй нападу на ўкраінскіх вайскоўцаў займаўся жыхар мястэчка Ольгінка Дзмітрый Бударын, якога вінавацяць у гандлі наркотыкамі[45]; пазней Дзмітрый Бударын адмаўляў сваё дачыненне да арганізацыі нападу[46]. Тэлеканал «Расія-1» датычнымі да расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў назваў байцоў спецбатальёна «Данбас», адзначыўшы таксама, што сярод тых, хто прыехаў на інкасатарскіх аўтамабілях, былі і байцы спецбатальёна «Дняпро»[47].
Лідар ваеннага крыла ДНР Ігар Стралкоў пацвердзіў расстрэл баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахай[48][49].
Расстрэл нашых вайскоўцаў, які адбыўся каля Валнавахі, гэта тэрарыстычны акт, гэта цынічны расстрэл украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на сваёй зямлі, адпаведна дзейнічалі з мясцовым насельніцтвам.
Арыгінальны тэкст(укр.)
Розстріл наших військових, який стався поблизу Волновахи, це є терористичний акт, це є зухвалий розстріл українських військових, які перебували на своїй землі, відповідно діяли з місцевим населенням.
Сваю занепакоенасць у сувязі з падзеямі ў Валнавасе выказаў Генеральны сакратар ААНПан Гі Мун, заклікаўшы бакі канфлікту засяродзіць увагу на забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у мірнай і чэснай атмасферы[51].
26 мая пры ўдзеле некалькіх тысяч вайскоўцаў і цывільных асоб адбылася цырымонія развітання з загінулымі ў баі на Тучынскім палігоне ў Роўне, куды целы 17 вайскоўцаў былі дастаўлены 2 ваенна-транспартнымі самалётамі[53]. 27 мая на Тэатральнай плошчыberuЛуцка пры ўдзеле 3 тысяч мясцовых жыхароў адбылася грамадская паніхіда па 4 загінулых лучанах: Дзмітрыю Ёўзіку, Уладзіміру Зарадзюку, Віталю Махноўцу і Уладзіміру Пракапчуку[54][55].
31 мая, на дзявяты дзень пасля бою, на яго месцы мясцовыя актывісты правялі жалобную цырымонію; яны таксама паведамілі, што плануюць правесці падобныя мерапрыемствы на саракавы дзень і гадавіну гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паведамлялася аб выдзяленні сродкаў мясцовымі мецэнатамі на ўстаноўку помніка ў памяць аб загінулых украінскіх вайскоўцах[56].