24 мая2007 ўказам прэзідэнта Віктара Юшчанкі прызначаны на пасаду начальніка Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны. Гэтая структура — праваахоўны орган спецыяльнага прызначэння, асабісты склад якой забяспечвае ахову больш за 20 службовых асобаў дзяржавы і 70 аб’ектаў органаў дзяржаўнай улады Украіны, а таксама высокапастаўленых кіраўнікоў іншых дзяржаў падчас іх візітаў ва Украіну.
20 чэрвеня2007 Юшчанка надаў у парадку пераатэстацыi новаму начальніку Упраўлення дзяржаховы воінскае званне генерал-маёра [3]. Яшчэ праз два месяцы, 21 жніўня, павысіў яго ў генерал-лейтенанты[4]. 20 жніўня2008 прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка [5].
У 2008 годзе Геляцею было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўнік. Лічылася, што яму спрыяў зямляк, уплывовы ўкраінскі палітык Віктар Балога. Па меншай меры менавіта пасля сыходу Балога з пасады кіраўніка Сакратарыята Прэзідэнта Украіны абарвалася гэтак імклівая кар’ера Геляцея (за тры гады ён вырас у званні з палкоўніка да генерал-палкоўніка). Дарэчы, у 2013 годзе пляменніца Геляцея выйшла замуж за старэйшага сына Балога.
У ліпені 2009 вызвалены ад пасады начальніка Дзяржаховы.
2 Сакавіка2014 указам в.а. прэзідэнта Аляксандра Турчынава ізноў прызначаны начальнікам Упраўлення дзяржаховы Украіны. На гэтай пасадзе Геляцей змяніў Сяргея Куліка. Узначальваў УДА у 3 ліпеня2014.[7]