Ленінапа́д — стыхійны дэмантаж або знос помнікаў Леніну. Атрымаў такую назву падчас Еўрамайдана ва Украіне.
Гісторыя
Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Украіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 года ў ЧэрванаградзеЛьвоўскай вобласці. У 1990-х гадах на Галічыне і Валыні дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных абласцях Украіны. З пачаткам Еўрамайдана ў 2013 годзе актывісты знеслі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пачаўся стыхійны дэмантаж і ва ўсходніх абласцях Украіны. За 2014 год знесена 552 манумента Леніну.
Ленінапад у Беларусі
На думку маскоўскага культуролага Дзмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль не зносілі цэнтралізавана[1]. Знос помнікаў Леніну практыкуецца рэдка, часцей іх пераносяць у іншыя месцы. Напрыклад, 24 лютага 2015 года ў мінскім мікрараёне Вялікі Лес быў знесены помнік Леніну[2], каб зрабіць скрыжаванне[3], а праз два месяцы гэты помнік быў устаноўлены каля школы № 84 г. Мінска[4].