Бензол (C6H6, PhH) — арганічнае хімічнае злучэнне, бескаляровая вадкасць з прыемным саладкаватым пахам. Араматычны вуглевадарод. Бензол ўваходзіць у склад бензіну, шырока ўжываецца ў прамысловасці, з’яўляецца зыходнай сыравінай для вытворчасці лекаў, розных пластмас, сінтэтычнай гумы, фарбавальнікаў. Хоць бензол ўваходзіць у склад сырой нафты, у прамысловых маштабах ён сінтэзуецца з іншых яе кампанентаў. Таксічны, канцэраген.