Банджул[2] (англ.: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банджул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам (англ.: Bathurst) у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».
22 ліпеня 1994 года ў Банджуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыўмфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.
У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з’яўляўся аварыйным портам для амерыканскіх Шатлаў.