Ніямей

Горад
Ніямей
фр.: Niamey
Ніямей уначы
Ніямей уначы
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
44 акругі
Першая згадка
Плошча
670 км²
Вышыня цэнтра
207 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 026 848 чал. (2012)[1]
Часавы пояс
Ніямей на карце Нігера
Ніямей (Нігер)
Ніямей
Ніямей (Нігер)
Ніямей

Ніямей[2] (фр.: Niamey) — сталіца Нігера, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ніямей, прыстань на левым беразе ракі Нігер. Насельніцтва — 675 тысяч жыхароў (2002, з прыгарадамі). Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Тэкстыльная фабрыка; харчасмакавая прамысловасць (скатабойня, мукамольны завод). Лёгкая прамысловасць. Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Рамёствы (выраб скураў, выраб ўпрыгожванняў з срэбра, золата). Паблізу Ніямея — ЦЭС. Ёсць універсітэт і нацыянальны музей. У 1926—1960 адміністрацыйны цэнтр французскага валодання Нігер, з 1960 — сталіца незалежнага Нігера.

Геаграфія і клімат

Ніямей размешчаны на абодвух берагах ракі Нігер, гарадская тэрыторыя займае прыкладна 250 км ². У гарадскіх межах на рацэ маецца некалькі астравоў. Клімат горада даволі гарачы і засушлівы. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў вагаецца ад 500 да 750 мм, большая частка ападкаў выпадае з чэрвеня па верасень. У перыяд з сярэдзіны кастрычніка да красавіка дажджоў практычна не бывае.

Насельніцтва

Для Ніямея, як і для іншых буйных афрыканскіх гарадоў характэрны хуткі рост насельніцтва на працягу ўсёй другой паловы XX стагоддзя. Па дадзеных на 1960 год яно складала ўсяго 30 тыс. чалавек, на 1980 ўжо 250 тыс., на 2005 год — 750 тыс. У 2008 годзе насельніцтва горада перасягнула адзнаку ў 1 млн чалавек. Больш за 90 % насельніцтва горада — мусульмане. Найбуйнейшыя этнічныя групы горада: сангай і джэрма, якія разам складаюць 51,1 % ад агульнага насельніцтва; за імі — народ хаўса (34,4 %).

Адукацыя і культура

Крыніцы

  1. Institut National de la Statistique — 2004.
  2. Напісанне Ніямей у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.356.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!