Водны баланс Аральскага мора быў парушаны з прычыны буйных ірыгацыйных праектаў, распачатых у часы СССР. Пасля будаўніцтва Кокаральскай плаціны ў 2005 годзе Паўночны Арал паступова аднаўляецца, але Паўднёвы Арал высыхае, павялічваючы плошчу Аралкуму.
Аралкум займае плошчу больш за 38 тысяч км² і з'яўляецца магутнаю крыніцай ветравага вынасу.[4]Пясчаныя буры выносяць каля 100 млн. тон таксічных соляў і пылу ў год. Дробнадысперсны пыл, які выносіцца з былога дна мора, змяшчае рэшткі мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, якія вымываліся з палёў, што арашаліся. Над пустыняй праходзіць магутны паветраны паток з захаду на ўсход, які забяспечвае хуткае распаўсюджанне аэразолю за межы Цэнтральнай Азіі. Таксічныя рэчавіны з Аралкума былі знойдзены ў крыві пінгвінаў у Антарктыцы, звычайны аральскі пыл — на ледавіках Грэнландыі, у нарвежскіх лясах і палях Беларусі.[1]