Алаша́нь — пустыня ў Цэнтральнай Азіі , у Кітаі , на паўночны ўсход ад гор Наньшань . Плошча пустыні складае 170 тыс. км². Хвалістая раўніна (вышынёй 800—1660 м). Чаргуюцца групы невялікіх скалістых кражаў , драбнасопачніка (руск.) ( бел. і плоскіх выцягнутых паніжэнняў, занятых масівамі рухомых пяскоў , барханамі , салёнымі азёрамі , саланчакамі і такырамі (руск.) ( бел. .
Цэнтральная частка складзена з дакембрыйскіх парод , перакрытых плашчом чацвярцічных пяскоў ; на ўзвышшах у паўднёвай і паўночнай частках выходзяць на паверхню палеазойскія і мезазойскія адклады . Радовішчы вугалю , нафты , соляў . Клімат рэзка кантынентальны .
Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля.
Гідраграфія
Рачная сетка прадстаўлена часовымі вадацёкамі , рэчышчы якіх напаўняюцца вадой толькі летам у перыяд мусонных дажджоў ці ліўневых ападкаў. Найбольшыя рэкі Жашуй і Шуйхэ . Азёры Саго-Нур і Шара-Бурду .
Флора і фаўна
Асноўныя ландшафты : гобі — драбнасопачнік і астраўныя хрыбты , раскіданыя на раўніне з шчэбеневымі глебамі і рэдкай хмызняковай расліннасцю (парналіснік (руск.) ( бел. , эфедра і інш.); масівы барханных пяскоў з беднай стэпавай расліннасцю (карагана , салянкі , палын і інш.); цайдамы — паніжэнні з блізкімі грунтавымі прэснымі водамі і травяністай расліннасцю (рагоз , трыснёг , чарот , пажарніца ); саланчакі з галафільнай (руск.) ( бел. флорай (паташнікі , семітранкі , салянкі ); саксаульнікі з чорнага саксаулу з семітранкамі ў ніжнім ярусе. Жывёльны свет : сайгакі (руск.) ( бел. , пустынны заяц , суслікі , пясчанкі , тушканчыкі , паўзуны (чарапахі , яшчаркі , змеі ), трапляюцца дзікія аслы .
Літаратура
Алашань // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Алашань // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М .: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 19. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі