Аміяк, (нітрыд вадароду, гідрыд азоту, хімічная формула - NH3) - бінарнае хімічнае злучэнне аднаго атама азоту з трыма атамамі вадароду.
Пры нармальных умовах бясколерны газ з рэзкім характэрным пахам (пах нашатырнага спірту), амаль удвая лягчэйшы за паветра, таксічны. Растваральнасць NH3 у вадзе надзвычай вялікая — каля 1200 аб'ёмаў (пры 0 °C) або 700 аб'ёмаў (пры 20 °C) у аб'ёме вады. Малекула аміяку мае форму трыганальнай піраміды з атамам азоту ў вяршыні. Хімічныя сувязі N-H - кавалентныя палярныя (D=1,48μ); на атаме азоту знаходзіцца непадзеленая электронная пара, то бок малекула аміяку палярная. Менавіта з гэтай прычыны аміяк добра раствараецца ў вадзе.
Аміяк выкарыстоўваецца ў вытворчасці азотнай кіслаты, соды, мачавіны, сінільнай кіслаты, мінеральных угнаенняў і інш.
У халадзільнай тэхніцы носіць назву R717, дзе R — Refrigerant (холадагент), 7 — тып холадагенту (неарганічнае злучэнне), 17 — малекулярная маса.