Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
Біяграфія
У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне.
Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта;
намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта;
начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза;
намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.
З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].
Сям’я
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Туркменскай Рэспубліцы |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | |
---|
Паслы | |
---|