Адміра́л (нідэрл.: admiraal, паходзіць з арабскай, амір аль — уладар (чаго-небудзь), скарачэнне ад араб.أمير البحر амір аль махры — уладар мора) — воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіхфлатах (сілах).
Гісторыя
У Еўропе ўвайшло ва ўжытак у XII ст., замясціўшы запазычаныя грэчаскія і рымскія тэрміны (наварх, дуумвір, прэфект наваліс і іншыя). Па рэгламенце паруснага флоту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сiламi), віцэ-адмірал (намеснік адмірала) — рэзервам, звычайна размяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам разведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагоддзя былі таксама звання арыр- або рэар-адмірал і шаўтбенахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контр-адмірала.
Адміралы ў Беларусі
Адміралы, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі: