У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Амелька.
Мікалай Мікалаевіч Амелька (22 лістапада 1914, Петраград — 27 чэрвеня 2007, Масква) — савецкі флатаводзец, адмірал (13 красавіка 1964), кандыдат ваенна-марскіх навук (1965), камандуючы Ціхаакіянскім флотам (1962—1969), начальнік супрацьлодачных сіл ВМФ (1969—1978), намеснік начальніка Генштаба ўзброеных сіл па ВМФ (1979—1986), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7-га і 8-га скліканняў, лаўрэат Ленінскай прэміі ў галіне навукі (17 красавіка 1980) за стварэнне спецыяльнай інфармацыйнай касмічнай сістэмы.
Біяграфія
Па нацыянальнасці — беларус[1]. У Ваенна-марскім флоце з 1931 года. У 1936 г. скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. З 1936 г. праходзіў службу на Балтыйскім флоце. быў камандзірам электранавігацыйнай групы, пам. камандзіра вучэбнага крэйсера. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. У Вял. Айчынную. вайну — камандзір дывізіёна сеткавых загараджальных, кацерных тральшчыкаў, вартавых караблёў. У 1945—1949 гг. начальнік штаба брыгады тралення. У 1949—1952 гг. — Камандзір аховы воднага раёна базы. У 1952—1953 гг. начальнік штаба дывізіі аховы воднага раёна. У 1953—1956 гг. камандзір дывізіі аховы воднага раёна. Контр-адмірал з 31 мая 1954 года. У 1956 г. скончыў Ваен. акадэмію Генштаба. У 1956—1962 гг. — Начальнік штаба Ціхаакіянскага флоту. Віцэ-адмірал з 9 мая 1961 года. Камандуючы Ціхаакіянскім флотам (1962—1969), начальнік супрацьлодачных сіл ВМФ (1969—1978), намеснік начальніка Генштаба ўзброеных сіл па ВМФ (1979—1986). У 1986—1987 гг. — У Гр. ген. інспект. МА СССР. З лістапада 1987 года — у адстаўцы.
Узнагароды
Узнагароджаны:
- 3 Ордэнамі Леніна (1956, 1964, 1967),
- 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942, 1954, 1972),
- Ордэнам Нахімава I ступені (1981),
- Ордэнам Нахімава II ступені (1944),
- 2 ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945, 1985),
- Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979),
- 3 ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943, 1946, 1963),
- замежнымі ордэнамі, медалямі.
Зноскі
- ↑ Б. Д. Долготович «Адмиралы земли белорусской», Мн., «Беларусь», 2009, С.9-10