Гало́ўны ма́ршал роду войск — група воінскіх званняў ва Узброеных Сілах СССР: галоўны маршал артылерыі (род войск), галоўны маршал авіяцыі (від сіл), галоўны маршал бранятанкавых войск (род войск), галоўны маршал інжынерных войск (спецвойск) і галоўны маршал войск сувязі (спецвойск).
Стаялі рангам вышэй званняў «маршал роду войск (сіл) і спецвойск» (роўных агульнавайсковому званню «генерал арміі» і ваенна-марскому «адмірал флота»).
Уведзены 9 кастрычніка 1943 года.
За ўвесь час існавання званне «Галоўны маршал» атрымалі 4 артылерысты, 7 лётчыкаў і 2 танкісты. У інжынерных войсках і войсках сувязі гэтыя званні існавалі, але ніколі не прысвойваліся.
Кожны раз званне «Галоўны маршал» прысвойвалася асобам, якія маюць званне маршала таго ж роду войскаў (віду сіл) і спецвойскаў, за адзіным выключэннем — В. Ф. Талубка, які ў 1983 годзе атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі пасля агульнавайсковага звання «генерал арміі».
У 1984 годзе былі пакінутыя толькі званні «Галоўны маршал артылерыі» і «Галоўны маршал авіяцыі»; астатнія выключаныя з пераліку персанальных воінскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1984 № 89-XI «Аб воінскіх званнях афіцэрскага саставу Узброеных Сіл СССР».
- Пагоны Галоўных маршалаў родаў войск па 1974 год
-
Галоўнага маршала авіяцыі
-
Галоўнага маршала артылерыі
-
Галоўнага маршала бранятанкавых войск
-
Галоўнага маршала войск сувязі
-
Галоўнага маршала інжынерных войск
Воінскія званні СССР |
---|
Вышэйшы афіцэрскі склад | |
---|
Старшы афіцэрскі склад | |
---|
Малодшы афіцэрскі склад | |
---|
Прапаршчыкі і мічманы | |
---|
Сяржанты і старшыны | |
---|
Салдаты і матросы | |
---|
- Курсівам пазначаны званні, якія выйшлі з ужывання.
- Перад знакам «/» пазначаюцца сухапутныя званні, а пасля — марскія.
- Маршалы родаў войскаў у свой час прыраўноўваліся да генералаў арміі і адміралаў флоту.
- Званні, побач з якімі няма знака «/» завуцца аднолькава, як у сухапутных войсках, так і на флоце.
|