Ада́менка[1] — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра на тэрыторыі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 1,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чарналессе, на поўдзень ад вёскі Істопкі. Вусце каля аграгарадка Новы Быхаў. Каналізаваная амаль на ўсім працягу, акрамя невялікіх участкаў у нізоўі.