Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Юзэфа Віктараўна Ждановіч

Юзэфа Віктараўна Ждановіч
Род дзейнасці казачніца
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Грамадзянства

Юзэфа Віктараўна Ждановіч (1912, в. Доржы, цяпер Ашмянскі раён — ?) — беларуская народная казачніца. Скончыла польскую школу. Некалькі гадоў жыла ў Вільні, працавала наборшчыцай у друкарні[1].

Многа чытала беларускіх, рускіх і польскіх вершаў, складала ўласныя. Большасць казак, якія Ждановіч засвоіла пераважна ад маці, уяўляюць драматычныя варыянты адной тэмы — кахання. Легендарныя казкі набывалі ў яе рэпертуары гумарыстычнае адценне. Казкі пра Папялушку, Спячую царэўну, Чырвоную Шапачку, ведзьму і царэвіча казачніца рабіла лірычнымі, надаючы стылю рытмічнасць[1].

Казкі Ждановіч увайшлі ў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1966, Берлін, на нямецкай мове)[1].

Зноскі

  1. а б в Ждановіч Юзэфа Віктараўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya