Энрыке I Кастыльскі (ісп.: Enrique I de Castilla; 14 красавіка 1203, Вальядалід — 6 чэрвеня 1217, Паленсія) — кароль Кастыліі з 1214 года.
Сын Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Плантагенет. Па матчынай лініі ўнук караля Англіі Генрыха II Плантагенета і Элеаноры Аквітанскай, узышоў на прастол пад рэгенцтвам графа Лара, у 1217 годзе быў забіты чарапіцай, якая звалілася з даху. Яго спадчыннікам Фердынанд III.
У 1215 годзе Энрыке I ажаніўся з Мафальдай Партугальскай, дачкой Саншу I Партугальскага. Паколькі муж і жонка былі яшчэ дзецьмі, шлюб не быў ажыццёўлены і ў 1216 годзе скасаваны.