Шу́бра-Эль-Хе́йма (Шубра-Эль-Хайма) — чацвёрты па колькасці насельніцтва горад у Егіпце, размешчаны ў губернатарстве Кальюбія. Знаходзіцца на поўначы Вялікага Каіра, з'яўляючыся часткай яго агламерацыі. З 1940-х горад засялялі рабочыя, якія працавалі на бліжэйшых фабрыках, і іх сем'і. Цяпер горад уяўляе сабою моцна разрослыя паўночныя ўскраіны Каіра, куды сцякаюцца перасяленцы з сельскай мясцовасці. Агульнае насельніцтва можа дасягаць больш 3,5 мільёнаў чалавек. Галоўная славутасць — Фантанны палац. З Каірам горад злучае лінія падземнага метро.