Вёска
Шамава
Шамава на карце Беларусі ±
|
|
Ша́мава[1] (трансліт.: Šamava, руск.: Шамово) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес[2]. Каля вёскі працякае рака Рухва.
Гісторыя
Вядомая з XVIII стагоддзя. У 1737 годзе вёска ў Мсціслаўскай правінцыі. З 1777 года мястэчка, з 1784 года цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. З 1846 года ў Магілёўскім павеце, у 1861 годзе — мястэчка ў Мсціслаўскім павеце. У 1880 годзе у мястэчку дзейнічалі школа, царква, аптэкі, 30 крам, у 1897 годзе — 2 крупадзёркі, вадзяны млын, пошта, хлебазапасны магазін, 32 крамы, 4 карчмы. З 20 жніўня 1924 года да 29 жніўня 1959 года Шамава — цэнтр Шамаўскага сельсавета ў Мсціслаўскім раёне. У 1929 годзе быў пабудаваны тарфяны завод, дзейнічалі шавецкая і сукнавальная майстэрні, млын.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1941 года, ліпені 1942 года і верасні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі палілі вёску і загубілі 500 яе жыхароў.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1846 год — 314 жыхароў;
- 1861 год — 489 жыхароў, 105 двароў;
- 1880 год — 741 жыхар, 91 двор;
- 1897 год — 917 жыхароў, 107 двароў;
- 1940 год — 920 жыхароў, 228 двароў;
- 2003 год — 125 жыхароў, 56 двароў.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну/
- Помнік ахвярам фашызму.
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|