Існуюць некалькі версій паходжання назвы Чырвонага мора.
Першая версія тлумачыць паходжанне назвы гэтага мора ад няправільнага чытання семіцкага слова, якое складаецца з трох літар «х», «м», «р». З гэтых літар у старажытных надпісах складзена імя семіцкага народа — хім'ярытаў, якія жылі ў Паўднёвай Аравіі да заваявання яе арабамі. У старажытнай паўднёвааравійскай пісьменнасці кароткія галосныя гукі графічна не адлюстроўваліся на пісьме. Таму з'явілася меркаванне, што пры расшыфроўцы арабамі старажытнааравійскіх надпісаў спалучэнне «х», «м» і «р» было прачытана як арабскае «а'хмар» (чырвоны).
Другая версія ставіць назву мора ў залежнасць ад той або іншай часткі свету. У міфічных паданнях многіх народаў свету бакі свету звязаны з вызначанымі колеравымі адценнямі. Напрыклад, чырвоны колер сімвалізуе поўдзень, белы — усход, чорны (у шэрага народаў Азіі) — поўнач. Адсюль назва «Чорнае мора» азначае не «мора з цёмнай, чорнай вадой», а «мора, якое находзіцца на поўначы». Што датычыцца Чырвонага мора, то слова «чырвоны», па-відаць, зазначае яго паўднёвае размяшчэнне, а не колер марской вады.
Згодна з яшчэ адной версіяй, мора было названа так з-за сязоннага цвіцення мікраскапічных водарасцяў Trichodesmium erythraeum паблізу ад паверхні вады[1]. Лішак чырвонага пігменту фікаэрытрыну у водарасці выклікае «цвіценне» вады ў Чырвоным моры, і апошняе становіцца замест сіне-зялёнага рудавата-бурым.
Адно з першых апісанняў Чырвонага мора склаў у ІІ стагоддзі да н.э. грэчаскі гісторык і географ Агатархід Кнідскі ў сваёй працы «Аб чырвоным моры (Эрытрэйскім)». У шаснаццатым стагоддзе дапускалася таксама назва «Суэцкае»[2][3][4][5].
Плошча Чырвонага мора раўна 450 000 км²}, амаль 2/3 мора ляжаць у трапічным поясе.
Аб’ём — 251 000 км³.
Па розных адзнаках даўжыня (у напрамку поўнач-поўдзень) складае ад 1932[6] да 2350 км, шырыня — ад 305 да 360 км. Берагі парэзаны слаба, іх абрысы ў асноўным прадвызначаны скідавай тэктонікай і амаль на ўсім сваім працязе ўсходні і заходні берагі паралельны адзін аднаму.
У рэльефе дна вылучаюцца: прыбярэжная водмель (да глыбіні 200 м), найбольш шырокая ў паўднёвай частцы мора, са шматлікімі каралавымі і караннымі астравамі; так званы галоўны трог — вузкая ўпадзіна, займаючая большую частку дна мора, у сярэднім да глыбіні 1000 м; асявы трог — вузкі і глыбокі жолаб, як бы ўразаючыйся ў галоўны трог, з максімальнай глыбінёй, паводле розных крыніц, ад 2603 да 3 040 м. Сярэдняя глыбіня мора складае 437 м.
Астравоў у паўночнай частцы мора мала і толькі паўднёвей 17° яны ствараюць некалькі груп са шматлікімі астравамі: архіпелагДахлак у паўднёва-заходняй частцы мора з’яўляецца найбольшымі, а архіпелагі Фарасан, Суакін, Ханіш — паменш. Ёсць і асобныя астравы — напрыклад, Камаран.
На поўначы мора размяшчаюцца два заліва — Суэцкі і Акабскі, які злучаецца з Чырвоным морам праз праліў Эль-Тыран. Па заліву Акаба праходзіць разлом, таму глыбіня гэтага заліва дасягае 1 800 м.
Асаблівасць Чырвонага мора ў тым, што ў яго не ўпадае ніводная рака, а рэкі звычайна нясуць з сабой глей і пясок, істотна зніжаючы празрыстасць марской вады. Таму вада ў Чырвоным моры крыштальна чыстая.
Чырвонае мора — самае салёнае мора Сусветнага акіяну. У 1 літры вады тут змяшчаецца 41 г соляў (у адкрытым акіяне — 34 г, у Чорным моры — 18, у Балтыйскім — усяго 5 грам соляў на літр вады). За год над морам выпадае не больш 100 мм ападкаў (і то не ўсюды і выключна ў зімовыя месяцы), тады як выпараецца за той жа час у 20 раз больш — 2 000 мм. Пры поўнай адсутнасці паступлення вада з сушы гэты дэфіцыт вады ў моры кампенсуецца толькі паступленнем вады з Адэнскага заліва. У Баб-эль-Мандэбскім праліве адначасова існуюць плыні, уваходзячыя ў Чырвонае мора і выходзячыя з яго. За год ў мора ўносіцца вады амаль на 1 000 км³ больш, чым выносіцца з яго. Для поўнага абмену вады ў Чырвоным моры патрабуецца ўсяго 15 лет.
У 1886 годзе падчас экспедыцыі на рускім карвеце «Віцязь» у Чырвоным моры на глыбіні былі выяўленыя воды з анамальна высокай тэмпературай[7]
Геалагічная будова і рэльеф дна
З геалагічнай кропкі гледжання, Чырвонае мора знаходзіцца ў рыфтавой зоне на мяжы Афрыканскай і Аравійскай літасферных пліт.
Чырвонае мора вельмі маладое. Яго фармаванне пачалося каля 25 млн гадоў назад, калі ў зямной кары з'явілася трэшчына і утварылася Усходне-Афрыканская рыфтавая даліна. Пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы з-за вярчэння Зямлі Афрыканская пліта аддзялілась ад Аравійскай, і іх разварот з утварэннем «спіралі», якая закручваецца на паўночны ўсход, і паміж імі ў зямной кары ўтварыўся правал, які паступова, на працягу тысячагоддзяў, запаўняўся марской вадой. Пліты рухаюцца стала — адносна роўныя берагі Чырвонага мора разыходзяцца у розныя бакі з хуткасцью 1 см у год або 1 м у стагоддзе --але і з рознай хуткасцью адносна адзін аднаго: рух Афрыканскай пліты быў вельмі павольным, у той час як Аравійская пліта рухалась істотна хутчэй, у выніку чаго Самалійская пліта пачала зрушвацца на ўсход.
Гідралагічны рэжым
Моцныя выпарэнні вады ператварылі Чырвонае мора ў адно з самых салёных на зямным шары: 38-42 грама салей на літр.
Клімат
Клімат на ўзбярэжжы амаль ўсяго Чырвонага мора --трапічны пустынны, і ліш крайняя поўнач адносіцца да міжземнаморскага клімату. Тэмпература паветра ў самы халодны перыяд (снежань-студзень) удзень складае 20-25 градусаў, а ў самы спякотны месяц -- аўгуст перавышае 35-40 градусаў і нават падчас дасягае 50 градусаў. Дзякуючы спякотнаму клімату Егіпта тэмпература вады нават узімку не апускаецца ніжэй +20 градусаў, а ўлетку дасягае +27 градусаў.
Біярэсурсы
Паводле якасці і разнастайнасці каралаў, марской флоры і фауны Чырвонаму мору няма роўных у Паўночным паўшарыі. Турыстычны бум, ахапіўшы ў апошнія гады егіпецкае ўзбярэжжа, у значнай ступені звязан менавіта з унікальным і неверагодна багатым падводным светам гэтага трапічнага мора і папулярызацыяй падводнага плавання.
Працягнуўшыяся ўздоўж егіпецкага ўзбярэжжа каралавыя рыфы з'яўляюцца сваеасаблівым жыццёвым цэнтрам, які прыцягвае мноства рыб. Уражвае разнастайнасць відаў каралаў, якія могуць быць круглымі, плоскімі, разгалінаванымі, а таксама мець іншыя фантастычныя формы і колеравыя гаммы -- ад пяшчотна-жоўтага і ружовага да карычневага і сіняга. Но колер захоўвываюць толькі жывыя каралы, пасля іх смерці мяккія пакроўныя тканіны распадаюцца і застаецца толькі белы кальцыявы шкілет.
Эканоміка-геаграфічная даведка
Экалогія
Чырвонае мора забруджваецца. Крыніцай пластыкавых адыходаў служаць не толькі апдачываючыя на пляжах. Ёсць мноства сведчанняў аб адкрытым скіданні смецця з катэраў і паромаў.
Панарамны выгляд на заліў Акаба з пляжу паўднёвей Эйлата (Ізраіль); на заднем плане відна Акаба (Іарданія)
Цікавыя факты
Распаўсюжаным зманам з’яўляецца тое, што ў Баб-эль-Мандэбскім праліве, дзе зходзяцца воды Чырвонага мора і Індыйскага акіяну (канкрэтна Адэнскага заліва), яны быццам бы не змешваюцца, пры гэтым воды адрозніваюцца па колеру. На самой справе паміж Чырвоным морам і Індыйскім акіянам ідзе інтэнсіўны водаабмен. Узімку ў Індыйскім акіяне ўсталёўваецца Паўднёва-Заходняе мусоннае цячэнне, якое пачынаецца ў Бенгальскім заліве, якое разгаліноўваецца, і адна галіна ідзе на поўнач у Чырвонае мора. Летам да мусоннага цячэння, якое пачынаецца ля берагоў Афрыкі, у раёне Адэнскага заліва далучаецца цячэнне з Чырвонага мора. Акрамя таго, у Індыйскім акіяне ёсць глыбінныя водныя масы, якія ўтвараюцца шчыльнымі водамі, якія выцякаюць з Чырвонага мора і Аманскага заліва. Глыбей 3,5-4 тысячы метраў распаўсюджаныя донныя водныя масы, якія фармуюцца з антарктычных пераастуджаных і шчыльных салёных вод Чырвонага мора і Персідскага заліва.[8]
Чырвонае мора з’яўляецца адзіным у свеце вадаёмам, ў які не ўпадане ніводнай ракі
Зноскі
↑Red Sea(нявызн.). Encyclopædia Britannica Online Library Edition. Encyclopædia Britannica. Праверана 14 студзеня 2008.