У 1960-я гг. група амерыканскіх лінгвістаў з Фэрбанксу на чале Айрын Рыд[4] распрацавала варыянт арфаграфіі, прыдатны для англійскай клавіатуры. У ім спалучэнні лацінскіх літар і знакаў адлюстроўвалі спецыфіку маўлення юпік[5]. Дзякуючы гэтаму стала магчымым друкаванне тэкстаў на цэнтральна-юпікскай мове без дадатковага абсталявання і з 1973 г. — выкладанне на ёй у школах Аляскі.