Фіцрой (англ.: Fitzroy River) — рака на паўночным захадзе Аўстраліі, у штаце Заходняя Аўстралія.
Даўжыня ракі каля 520[1] (525[2]) км, разам з прытокам Ган — 733[3] км. Плошча вадазбору 86 500[1] км². Сярэдні расход вады каля 100[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Дзюрак. Працякае праз хрыбет Караля Леапольда[2], цясніну Гейкі[2], па тэрыторыі рэгіёна Кімберлі і ўпадае ў заліў Кінг Індыйскага акіяна каля горада Дэрбі.
Рака атрымала назву ў гонар англійскага гідрографа і метэаролага Рорберта Фіцроя[4].