Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года.
Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.
12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]
Кіраўнікі
Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР
Пруднікаў (1959—1961);
Яўген Кірылавіч Анкуда (1961—1992);
Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
Яўген Кірылавіч Анкуда (6 сакавіка 1992 — 14 верасня 1993 года);
Леў Якаўлевіч Кантаровіч (14 верасня 1993 — 2 снежня 1997 года);
Юрый Фёдаравіч Бародзіч (2 снежня 1997 — 27 лістапада 2001 года);
↑Утвержден новый логотип ФХРБ(нявызн.)(недаступная спасылка). Федерация хоккея республики Беларусь (28 апреля 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 15 лістапада 2017.