Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі |
---|
ФПБ |
|
|
Краіна |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Тып арганізацыі |
рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне |
Заснаванне |
Дата заснавання |
5 кастрычніка 1990 |
1prof.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.
Гісторыя
Утворана 5—6 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.
Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:
Мэты
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:
- павышэнне ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і членаў іх сем’яў;
- каардынацыя дзеянняў членскіх арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ;
- умацаванне салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзнага руху рэспублікі;
- удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў (iх аб’яднанняў), наймальнiкаў (iх аб’яднанняў) i органаў дзяржаўнага кіравання.
Ацэнкі
Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываў[4].
Членскія арганізацыі
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі мае тэрытарыяльна-галіновую структуру. Тэрытарыяльныя аддзяленні ФПБ прысутнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы.
Галіновымі арганізацыямі ФПБ з'яўляюцца[5]:
Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
З 1989 года раз на два гады Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напярэдадні Першамая ўручае прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. З 1989 года лаўрэатамі прэміі стала больш за 200 чалавек[6].
Зноскі
Спасылкі