Першае мая (Дзень працы, Свята працы, Свята вясны і працы, Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых) — свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету 1 мая ці ў першы панядзелакмая.
У Беларусі 1 мая адзначаецца як Дзень працы. Такую ж назву выкарыстоўваюць у Кітаі, Кыргызстане, Пакістане і Шры-Ланцы. У Расіі і Таджыкістане гэты дзень адзначаецца як Свята вясны і працы. На Украіне ў гэту дату адзначаюць Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых. Палітычныя партыі праводзяць першамайскія маршы, у якіх, аднак, з кожным годам становіцца ўсё менш удзельнікаў.
Першамай у сучасным відзе ўзнік у сярэдзіне XIX стагоддзя ў рабочым руху, які высунуў у якасці аднаго з асноўных патрабаванняў увядзенне васьмігадзіннага рабочага дня. Спачатку з гэтым патрабаваннем 21 красавіка1856 года выступілі рабочыя Аўстраліі. З тых часоў гэтае свята ў Аўстраліі стала штогадовым. На ўзор рабочых Аўстраліі[1]
1 мая1886 года анархічныя арганізацыі ЗША і Канады арганізавалі шэраг мітынгаў і дэманстрацый. Пры разгоне такой дэманстрацыі ў Чыкага4 мая загінулі шэсць дэманстрантаў. Падчас масавых пратэстаў, якія адбыліся на наступны дзень супраць жорсткіх дзеянняў паліцыі, у выніку выбуху бомбы, кінутай невядомым, былі забіты восем паліцэйскіх, паранены прынамсі 50, гэта выклікала перастрэлку, у якой былі паранены мінімум чацвёра рабочых (паводле некаторых звестак, да пяцідзесяці забітых і параненых[2]), некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні. Па абвінавачванні ў арганізацыі выбуху восем рабочых-анархістаў былі прысуджаны да павешання, траім з іх, калі галоўны сведка абвінавачвання прызнаўся ў тым, што агаварыў наогул усіх асуджаных, смерць замянілі прысудам да 15 гадоў катаргі (пазней было даказана, што сведка гаварыў праўду, калі прызнаўся ў абгаворы, і абвінавачванне ў гэтым злачынстве было лжывым, таму што, хоць бомбы выраблялі і да ўзброенага выступлення рыхтаваліся, але да боесутыкненняў 5 мая і смерцяў і раненняў у гэты дзень ніхто з асуджаных ніякага дачынення не меў).[3]. Адзін з пакараных смерцю — Альберт Парсанс — быў братам вядомага палкоўніка арміі Поўдня, памылкова названага Хасэ Марці генералам, сам у мінулым салдат арміі канфедэратаў, але парваў з расісцкімі забабонамі і ажаніўся з былой рабыняй індзейска-мексіканскага паходжання Люсі Парсанс[4].
Менавіта ў памяць пра пакараныя смерцю, па прапанове амерыканскіх рабочых, якія прызначылі сваю забастоўку на 1 мая 1890 года, Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыянала (ліпень 1889) абвясціў 1 мая1890 года Днём салідарнасці рабочых усяго свету, і прапанаваў адзначыць яго дэманстрацыямі з патрабаваннем 8-гадзіннага рабочага дня і іншымі сацыяльнымі патрабаваннямі. Як і ў Аўстраліі, поспех дэманстрацый прывёў да таго, што свята стала штогадовым[1][5].