Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці (скар.: Белхімпрафсаюз) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Гісторыя
Першыя згадкі пра прафсаюзы хімікаў у Беларусі адносяцца да 1920 года.
У 1990 годзе на базе рэспубліканскага прафсаюза рабочых хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, які ўваходзіў у Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў, быў створаны Беларускі прафсаюз работнікаў хімічных галін прамысловасці. Прафсаюз прытрымліваўся ідэі незалежнасці прафсаюзаў ад якіх-небудзь палітычных і грамадскіх арганізацый, дзяржаўных і адміністрацыйных органаў, непадкантрольнасць і непадсправаздачнасць ім, а таксама ў далейшым увайшоў у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, у якую ўваходзіць да гэтага часу[1]
Белхімпрафсаюз, нараўне з цяпер забароненымі прафсаюзамі РЭП, БНП і СПМ[2], уваходзіць у глабальны саюз IndustriALL[3].
Першасныя прафсаюзныя арганізацыі Белхімпрафсаюза прысутнічаюць на такіх прадпрыемствах як «Белшына», «Гродна Азот», «Нафтан», «Беларуськалій», Мазырскі НПЗ і на іншых вытворчасцях хімічнай прамысловасці Беларусі[4].
Зноскі