Заснаваны ў 1905 годзе і быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі 1 чэрвеня 1905 года. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе, каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне.
Уладальнікам каманды да 25 мая 2022 года быў расійскі бізнесмен Раман Абрамовіч. Заўзятары «Чэлсі» ў сувязі з гэтым фактам нярэдка выконвалі песню «Калинка-малинка» падчас футбольных матчаў.
Асноўная форма — сінія кашулі і трусы з белымі гетрамі. Эмблема — цырыманіяльны сіні леў, трымальны кій; дадзеная версія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе.
Заўвагі
↑Састарэлая мянушка, з 1952 года паступова выйшла з ужывання. Гэта мянушка з’явілася ў сувязі з тым, што на эмблеме клуба быў намаляваны ветэран Чэлсі ў чырвоным камзоле.
Крыніцы
↑"Наша імя"(руск.). Афіцыйны сайт ФК «Чэлсі». 2008-05-28. Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2017. Праверана 2012-01-17.
Ingledew, John (2006). And Now Are You Going to Believe Us: Twenty-five Years Behind the Scenes at Chelsea FC. John Blake Publishing Ltd. ISBN1-84454-247-5.
Matthews, Tony (2005). Who's Who of Chelsea. Mainstream Publishing. ISBN1-84596-010-6.
Mears, Brian (2004). Chelsea: A 100-year History. Mainstream Sport. ISBN1-84018-823-5.