ФК Крыстал Пэлас

Крыстал Пэлас
Поўная назва Crystal Palace Football Club
Заснаваны 10 верасня 1905
Горад Лондан, Англія
Стадыён Селхерст Парк
Умяшчальнасць: 25 436
Уладальнік Стыў Пэрыш[d], Джош Харыс[d][1] і Дэвід Блітцэр[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Крыстал Пэлас» (англ.: Crystal Palace) — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Заснаваны ў 1905 годзе. Фіналіст Кубка Англіі (1990). Свае хатнія гульні каманда праводзіць на стадыёне «Селхерст Парк», дзе яна базуецца з 1924 года. Стадыён здольны змясціць 26 309 чалавек.

Клуб быў сфарміраваны ў 1905 годзе працаўнікамі Крыштальнага палаца. Клуб дасягнуў вышэйшага дывізіёна англійскага футболу ў сезоне 1969/70, а яго першым буйным фіналам быў фінал Кубка Англіі ў 1990 годзе. Клуб зведваў вылет з вышэйшага дывізіёна ў 1973 годзе і яшчэ раз у наступным сезоне ўжо ў трэці дывізіён. Такім чынам клуб гуляў у трэцім дывізіёне з сезона 1974/75, перш чым здолеў вярнуцца ў другі дывізіён па выніках сезона 1979/80.

Апошні паспяховы перыяд «Крыстал Пэлас» пачаўся ў сезоне 1988/89, калі клуб заняў трэці радок у другім дывізіёне і прабіўся, такім чынам, у першы дывізіён. У 1990 годзе клуб дасягнуў фіналу Кубка Англіі, дзе, аднак, саступіў з мінімальным лікам «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама заняў 3 месца ў першым дывізіёне ў сезоне 1990/1991. «Крыстал Пэлас» стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, але вылецеў па выніках першага сезона новастворанага спаборніцтва. Ад гэтага часу клубе некалькі разоў трапляў і вылятаў з вышэйшага дывізіёна. Апошні вылет датуецца сезонам 2004/05.

Галоўным супернікам «Крыстал Пэлас» з’яўляецца клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[3], не зважаючы на тое, што маецца таксама суперніцтва з іншымі камандамі паўднёвага Лондана, як «Мілуал» і «Чарльтан Атлетык». Клуб двойчы зведваў вонкавы фінансавы кантроль, з-за фінансавых праблем, спачатку ў 1998 годзе, які скончылася ў 2000 годзе з купляй клуба Сайманам Джорданам. Яго кіраўніцтва скончылася ў 2010 годзе, што зноў прывяло да вонкавага ўмяшання.

Гісторыя

Пачатак

Футбольны клуб «Крыстал Пэлас» быў створаны 10 верасня 1905 года будаўнікамі Крыштальнага палаца (англ.: Crystal Palace) пры падтрымцы ўладальнікаў Нацыянальнага спартыўнага цэнтра «Крыстал Пэлас», якія жадалі бачыць у сябе прафесійны футбольны клуб. Клуб уступіў у Другі дывізіён Паўднёвай лігі ў сезоне 1905/06 і ў першым жа сезоне, заняўшы першае месца, выйшаў у Першы дывізіён. «Крыстал Пэлас» таксама далучыўся да United Counties League, заняўшы другое месца ўслед за «Уотфардам». 16 сакавіка 1914 года ў гульні супраць зборнай Уэльса ў футболцы зборнай Англіі выйшаў першы прадстаўнік «Крыстал Пэлас» Генры Колклу. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Адміралцейства рэквізавала Крыштальны палац і клуб быў вымушаны пераехаць на стадыён клуба «Уэст Норўуд» — «Герн-Гіл». Праз тры гады клуб ізноў пераехаў — на стадыён «Кройдан Коман Атлетык Граўнд».

Клуб уступіў у Футбольную лігу (Трэці дывізіён) у сезоне 1920/21, стаўшы чэмпіёнам і атрымаўшы правы выхаду ў Другі дывізіён. «Крыстал Пэлас» пераехаў на ўласны стадыён «Селхерст Парк» у 1924 годзе, на якім клуб гуляе па гэты дзень. Першым матчам на новай арэне стала гульня супраць «Шэфілд Уэнсдэй», за якой назіралі 25 тысяч гледачоў. Гаспадары пацярпелі ў ёй паражэнне з мінімальным лікам 0:1. «Пэлас» завяршыў сезон на 21 месцы і вярнуўся ў Трэці заходні дывізіён, дзе клуб выступаў да сезона 1957/58, які каманда скончыла ў ніжняй частцы турнірнай табліцы і вылецела ў новаўтвораны Чацвёрты дывізіён, разам з іншымі 11 клубамі трэцяга паўднёвага дывізіёна і 12 клубамі з ніжняй паловы табліцы трэцяга паўночнага дывізіёна. У сезоне 1960/61 «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў Трэці дывізіён, і гэта стала паваротным момантам у гісторыі клуба. У сезоне 1963/64 клуб выйшаў у Другі дывізіён, а ў сезоне 1968/69 упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён.

Новыя выклікі

Не зважаючы на выступы ў вышэйшым дывізіёне з 1969 па 1972 гады, клуб выбыў з Першага дывізіёна, а затым і з Другога дывізіёна ў двух сезонах запар, апынуўшыся ў Трэцім дывізіёне ў сезоне 1974/75. Пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера, Тэры Венейблса, «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў Другі дывізіён у сезоне 1976/77, а ў сезоне 1978/79 выйшаў у Першы дывізіён. Але ўжо ў наступным сезоне «арлы» выбылі з Першага дывізіёна, і заставаліся ў Другім дывізіёне ажно да сезона 1988/89. Клуб таксама дасягнуў фіналу Кубка Англіі ў сезоне 1989/90, дзе сустрэўся з «Манчэстэр Юнайтэд». Першы матч скончыўся з лікам 3:3, а ў перагулёўцы «Манчэстэр Юнайтэд» апынуўся мацнейшымі — 1:0.

Клуб дамогся вялікага поспеху ў сезоне 1990/91, заняўшы 3 месца ў Першым дывізіёне і атрымаўшы перамогу ў Кубку паўнапраўных членаў, перамогшы «Эвертан» у фінале з лікам 4:1, выйграўшы свой першы і пакуль што адзіны кубак. Наступны сезон пачаўся шматспадзёўна: «Пэлас» размяшчаўся на трэцім месцы. Аднак, выступаючы ў праграме Great Britain United на канале Channel Four, прэзідэнт клуба Рон Нодс выказаў зневажальныя каментары пра працавітасць цемнаскурых ігракоў клуба. Пазней ён гэта адмаўляў і настойваў, што яго словы былі выдраны з кантэксту. У адказ на гэтыя выпады Іэн Райт, найлепшы бамбардзір клуба, пасярод сезона сышоў у «Арсенал», а «Крыстал Пэлас» скончыў сезон на 10 месцы. Тым не менш, гэта дазволіла клуба стаць адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, якая была створана ў 1992 годзе.

Пасля заснавання Прэм’ер-лігі

Шкода ад заявы Нодса працягвала адбівацца на поспехах клуба, і пасля сыходу некалькіх ігракоў «Пэлас» быў асуджаны на барацьбу за выжыванне. Не зважаючы на бескампрамісную гульню ў шостым туры супраць «Блэкберн Роверс», якая скончылася ўнічыю 3:3, шматлікія ігракі не жадалі больш выступаць у клубе, уключаючы іграка сезона 1989/90 Марка Брайта. Абыграўшы за тры туры да канца чэмпіянату «Іпсвіч Таўн» на выездзе з лікам 3:1, «Пэлас» набраў 49 пунктаў, і адзіным клубам, які аддзяляў іх ад зоны вылету, стаў «Олдхэм Атлетык» з 40 пунктамі. «Олдэм» затым абыграў «Ліверпул», «Астан Віла» ў апошнім туры сустракалася з «Саўтгемптанам», а «Крыстал Пэлас» адправіўся на «Хайберы» ў госці да «Арсенала». Былы ігрок «арлоў» Іэн Райт адкрыў лік у матчы, і «кананіры» выйгралі з лікам 3:0, «Олдэм» жа абыграў «Саўтгемптан», пасля чаго «Крыстал Пэлас» выбыў з Прэм’ер-лігі.

У наступным сезоне клуб вярнуўся Прэм’ер-лігу, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Стыва Копела. Алан Сміт, памочнік Копела ў клубе, стаў галоўным трэнерам пасля яго сыходу, але не здолеў захаваць клуб у Прэм’ер-лізе, і «Пэлас» зноў выбыў у ніжні дывізіён. Копел вярнуўся ў якасці галоўнага трэнера пасля звальнення Сміта. Ён не змог вывесці «Пэлас» у Прэм’ер-лігу ў першым жа сезоне, прайграўшы ў дадатковы час «Лестэр Сіці» у фінале плэй-оф. Аднак ужо ў наступным сезоне «арлы» вярнуліся ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 1998/99 клуб зноў вылецеў у Першы дывізіён. Новым галоўным трэнерам праз 30 ізноў стаў Тэры Венейблс. У «Крыстал Пэлас» пачаліся фінансавыя цяжкасці, звязаныя з банкруцтвам уладальніка клуба Марка Голдберга.

Дасягненні

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Англія Бр Сэм Джонстан 1993
2 Англія Аб Джоэл Уорд (капітан) 1989
3 Англія Аб Тайрык Мітчэл 1999
4 Англія Аб Роб Холдынг 1995
5 Англія Аб Джэймс Томкінс 1989
6 Англія Аб Марк Гехі 2000
7 Францыя ПА Міхаэль Алісэ 2001
8 Калумбія ПА Джэферсан Лерма 1994
9 Гана Нап Джордан Аю 1991
10 Англія ПА Эберэчы Эзэ 1998
11 Бразілія ПА Матэус Франса 2004
12 Калумбія Аб Даніэль Муньяс 1996
14 Францыя Нап Жан-Філіп Матэта 1997
15 Гана ПА Джэфры Шлуп 1992
16 Данія Аб Ёакім Андэрсен 1996
Паз. Імя Нар.
17 Англія Аб Натаніэл Клайн 1991
19 Англія ПА Уіл Х’юз 1995
20 Англія ПА Адам Уортан 2004
22 Францыя Нап Адсон Эдуар 1998
26 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Крыс Рычардс 2000
28 Малі ПА Шэйк Дукурэ 2000
29 Францыя ПА Наўіру Ахамада 2002
30 Англія Бр Дзін Хендэрсан 1997
31 Англія Бр Рэмі Мэцьюз 1994
36 Англія Аб Натан Фергюсан 2000
44 Нідэрланды ПА Джайра Рыдэвалд 1996
49 Англія ПА Джэсурун Рак-Сакі 2002
52 Англія ПА Дэвід Оза 2005
78 Англія ПА Кейдэн Родні 2004

Крыніцы

Спасылкі

Read other articles:

В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Мансини. Вагнер Мансини Общая информация Полное имя Вагнер Кармо Мансини Родился 24 октября 1966(1966-10-24) (57 лет)Рибейран-Прету, Сан-Паулу, Бразилия Гражданство  Бразилия Рост 185 см Позиция полузащитник Клубная карье

 

Abdul Samad al-IsfahaniThe tomb of Shaykh Abdul Samad, inside the Jameh Mosque of NatanzNur al-DinBornNur al-Din Abdul Samad ibn Ali al-IsfahaniIsfahanResidenceNatanzDied1299NatanzVenerated inSuhrawardi Sufi OrderMajor shrineTomb of Shaykh Abdul Samad, located within the Jameh Mosque of NatanzInfluencesNajib al-Din Bozgush ShirazniInfluencedAbdul Razzaq al-Kashani Nur al-Din Abdul Samad ibn Ali al-Isfahani (Farsi: نورالدین عبدالصمد نطنزی), or Abdussamad Esfahani was ...

 

Ancylostomatidae TaksonomiKerajaanAnimaliaFilumNematodaKelasChromadoreaOrdoStrongylidaFamiliAncylostomatidae lbs Ancylostomatidae adalah famili cacing yang mencakup cacing tambang. Genera Ancylostomatidae Agriostomum Ancylostoma Cyclodontostomum Galonchus Monodontus Necator Galeri Telur Ancylostoma sp. Referensi Pengidentifikasi takson Wikidata: Q3093248 Wikispecies: Ancylostomidae AFD: Ancylostomatidae BOLD: 26213 EoL: 4965449 EPPO: 1ANCLF Fauna Europaea: 16897 Fauna Europaea (new): 9b5a0945...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) إيرين دونوهيو   معلومات شخصية الميلاد 8 مايو 1983 (40 سنة)  مواطنة الولايات المتحدة  الحياة العملية المدرسة الأم جامعة نورث كارولينا في تشابل هيل  المه...

 

Pieter de CarpentierPieter de CarpentierGubernur Jenderal Hindia Belanda 5Masa jabatan1 Februari 1623 – 30 September 1627PendahuluJan Pieterszoon CoenPenggantiJan Pieterszoon Coen Informasi pribadiLahir1588 Antwerpen, Republik BelandaMeninggal5 September 1659(1659-09-05) (umur 70–71) Amsterdam, Republik BelandaKebangsaan BelandaSunting kotak info • L • B Pieter de Carpentier (Antwerpen, 1588 – Amsterdam, 5 September 1659) adalah Gubernur-Jenderal Hindia B...

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (سبتمبر 2022) هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها...

Organisasi Hidrografi InternasionalOrganisation Hydrographique Internationalecode: fr is deprecated SingkatanIHOTanggal pendirian21 Juni 1921; 102 tahun lalu (1921-06-21)LokasiKepangeranan MonakoJumlah anggota Daftar Negara AnggotaSekretaris JenderalDr. Mathias JonasSitus webiho.int Organisasi Hidrografi Internasional atau International Hydrographic Organization adalah organisasi antar-pemerintah mewakili masyarakat hidrografi. Organisasi ini mempunyai status pengamat di PBB dan merupaka...

 

Wer nur den lieben Gott läßt waltenBWV 93Chorale cantata by Johann Sebastian BachGeorg Neumark, author of the hymnOccasionFifth Sunday after TrinityChoraleWer nur den lieben Gott läßt waltenPerformed9 July 1724 (1724-07-09): LeipzigMovementssevenVocalSATB choir and soloInstrumental2 oboes2 violinsviolaviola da gambacontinuo Johann Sebastian Bach composed the church cantata Wer nur den lieben Gott läßt walten (Who only lets dear God rule),[1] BWV 93 in Leipzig...

 

Cet article est une ébauche concernant le jeu vidéo. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) (voir l’aide à la rédaction). Si ce bandeau n'est plus pertinent, retirez-le. Cliquez ici pour en savoir plus. Cet article contient une ou plusieurs listes (décembre 2018). Ces listes gagneraient à être rédigées sous la forme de paragraphes synthétiques, plus agréables à la lecture, les listes pouvant être aussi introduites par une partie rédigée et ...

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: SpongeBob SquarePants: Revenge of the Flying Dutchman – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2016) (Learn how and when to remove this template message) 2002 video gameSpongeBob SquarePants: Revenge of the Flying DutchmanNorth American PlayStatio...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada November 2022. Guo LiangInformasi pribadiCatatan membalapDisiplinTrekJalan rayaPosisiPengemudi Perolehan medali Mewakili  Tiongkok Balap sepeda trek putra Pesta Olahraga Asia 2018 Jakarta-Palembang Pursuit tim Kejuaraan Asia 2018 Nilai Scratch 2019 Jakarta Madi...

 

Bài này viết về Kiến trúc sư và Bộ trưởng Đức Quốc xã. Đối với con trai cả của ông, cũng là một kiến trúc sư, xem Albert Speer, Jr. Đối với quan tòa người Mỹ đầu thế kỷ 20, xem Albert Spear. Đối với vở kịch soạn bởi David Edgar, xem Albert Speer (vở kịch). Albert SpeerSpeer năm 1933Bộ trưởng Khí tài và Vũ trangNhiệm kỳ8 tháng 2 năm 1942 – 23 tháng 5 năm 19453 năm, 104 ngàyTổng...

Artikel ini terlalu bergantung pada referensi dari sumber primer. Mohon perbaiki artikel ini dengan menambahkan sumber sekunder atau tersier. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) Shin-Etsu Chemical Co., Ltd.Nama asli信越化学工業株式会社Nama latinShin'etsu Kagaku Kōgyō kabushiki gaishaJenisPublik KKKode emitenTYO: 4063Templat:NAGKomponen TOPIX Core30IndustriKimiaDidirikan(16 September 1926; 97 tahun lalu (1926-09-16))(dengan nama Shin-Etsu Nitrog...

 

2008 video by PowerwolfThe Wacken WorshipVideo by PowerwolfReleased2008Recorded2 August 2008VenueWacken Open AirGenrePower metalheavy metalspeed metalLabelMetal Blade RecordsRoax ProductionsDirectorRoland MatthesProducerRonald Matthes, Marcel SchleiffPowerwolf chronology Lupus Dei(2007) The Wacken Worship(2008) Bible of the Beast(2009) The Wacken Worship is the first video album by German power metal band Powerwolf. The album contains live footage of their show at Wacken Open Air on 2...

 

Clase Visby[1]​ País productorPaís productor Datos generalesAstillero KalrskronaPaíses en servicio Armada de SueciaTipo CorbetaEstadísticasPrimera unidad HMS VisbyÚltima unidad HMS KarlstadClase anterior clase GöteborgPeriodo construcción 1995-2006Unidades planteadas 6Unidades concluidas 5Unidades canceladas 1Unidades activas 5Características de la claseDesplazamiento 650 tEslora 72,6 mManga 10,4 mCalado 2,5 mSensores ver SensoresArmamento ver ArmamentoPropul...

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: 1998 Major League Baseball home run record chase – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2023) (Learn how and when to remove this template message) Mark McGwire and Sammy Sosa During Major League Baseball's (MLB) 1998 season, Mark McGwire of the ...

 

Werner Haas Nazionalità  Germania Motociclismo Carriera Carriera nel Motomondiale Esordio 1952 Stagioni dal 1952 al 1954 Scuderie NSU Mondiali vinti 3 Gare disputate 21[1] Gare vinte 11 Podi 18 Giri veloci 11   Modifica dati su Wikidata · Manuale Werner Haas (Augusta, 30 maggio 1927 – Neuburg an der Donau, 13 novembre 1956) è stato un pilota motociclistico tedesco. Nel motomondiale ha vinto 11 gran premi e si è laureato campione del mondo 3 volte (2 in 250cc e 1 i...

 

フアン・サンタマリーア国際空港Aeropuerto Internacional Juan Santamaría IATA: SJO - ICAO: MROC概要国・地域 コスタリカ所在地 アラフエラ州アラフエラ母都市 サン・ホセ種類 公共用所有者 コスタリカ政府運営者 Aeris Holdings Costa Rica under ADC & HAS and Andrade Gutiérrez Concesores拠点航空会社 TACA航空標高 921 m座標 北緯09度59分37.90秒 西経084度12分31.70秒 / 北緯9.9938611度 西経84.20880...

МандораҐаллішон, Чеський музей музичний інструментів, ПрагаҐаллішон, Чеський музей музичний інструментів, ПрагаІнші назвикаліхон, ґаллішон, мандоріна, бандоріна, мандореттаКласифікаціяструнний щипковий музичний інструмент, ХордофонПодібні інструменти Цистра, Мандо...

 

Paghimo ni bot Lsjbot. Alang sa ubang mga dapit sa mao gihapon nga ngalan, tan-awa ang Sideburn Lake. 49°28′19″N 82°34′04″W / 49.47181°N 82.56765°W / 49.47181; -82.56765 Sideburn Lake Lanaw Nasod  Kanada Lalawigan Ontario Kondado Cochrane District Gitas-on 222 m (728 ft) Tiganos 49°28′19″N 82°34′04″W / 49.47181°N 82.56765°W / 49.47181; -82.56765 Area 0.10 km2 (0 sq mi) Timezone EST (UTC-5)  - summer (DS...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!