«Вулверхэмптан Уондэрэрс» (англ.: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафесійны англійскіфутбольны клуб з горада Вулверхэмптан, Уэст Мідлендс. Першапачаткова клуб называўся «Сент-Люкс», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Святога Лукі Гары Беркрафт. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзідэнтам клуба з’яўляецца легендарны спявак гурта «Led Zeppelin» — Роберт Плант.
Гісторыя
Канец XIX стагоддзя
«Вулверхэмптан Уондэрэрс» быў заснаваны ў 1877 годзе над назвай «Сент-Лю» дырэктарам школы Святога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазней клуб яшчэ некалькі разоў змяняў назву, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клуб прыняў удзел у першым сезоне Футбольнай лігі. Заняўшы трэцяе месца, выйшаў ў фінал Кубка Англіі, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе і па сённяшні дзень. А ў 1893 годзе клуб атрымаў свой першы трафей, у фінале кубка Англіі быў пераможаны «Эвертан».
Пачатак XX стагоддзя
У далейшым у клуба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе і зусім пакінула вышэйшы дывізіён англійскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі не лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой другі Кубак Англіі. У 1923 годзе «Вулверхэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо ў наступным сезоне «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клубу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Вулверхэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве і паступова стаў адным з лепшых клубаў Англіі. У 1939 годзе клуб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Англіі, але прайграў «Портсмуту» з лікам 4:1.