Усходняе Касаі (фр.: Kasaï-Oriental) — кангалезская правінцыя. Адміністрацыйны цэнтр — Мбужы-Маі. Асноўная крыніца даходу правінцыі — здабыча дыяментаў. Некалі шырокая цэнтральная правінцыя, якая мяжуе на паўночным захадзе з Экватарыяльнай, а на паўднёва захадзе з Катангай. У выніку адміністрацыйнай рэформы 2005 года правінцыя была падзелена на тры часткі, назва Усходняе Касаі захавалася толькі за цэнтральнай часткай.
Пасля міграцыі банту, на тэрыторыі рэгіёна склалася народнасць лубу, які да XVI стагоддзя стварыў уласную дзяржаўнасць. Касаі увайшлі ў склад бельгійскага каралеўскага ўладання ў канцы XIX стагоддзя. Пасля здабыцця краінай незалежнасці, у рэгіёне ўзмацніліся сепаратысцкія настроі пад кіраўніцтвам Альбера Каланджы, узмоцненыя багатай рэсурсавай базай.
Насельніцтва правінцыі — 2 702 430 чалавек (2005)[1].