Суахілі

Суахілі
Саманазва Kiswahili
Краіны Танзанія, Кенія, Уганда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Руанда, Бурундзі, Самалі і інш.
Рэгіёны Усходняя Афрыка
Афіцыйны статус  Танзанія,
 Кенія,
 Уганда,
 Афрыканскі Саюз
Арганізацыя, якая рэгулюе Інстытут даследавання суахілі
Агульная колькасць носьбітаў да 25 млн. (2012)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
група банту
Пісьменнасць лацінка, арабіца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 суа 631
ISO 639-1 sw
ISO 639-2 swa
ISO 639-3 swa, swc, swh
WALS swa
Ethnologue swa
Linguasphere 99-AUS-m
ABS ASCL 9211
IETF sw
Glottolog swah1254
Вікіпедыя на гэтай мове

Суахі́лі (саманазва: kiswahili) — мова, распаўсюджаная ва Усходняй Афрыцы. У такіх краінах, як Танзанія, Кенія, Уганда, ДР Конга, Руанда, Бурундзі, Самалі і некаторых іншых. Родная мова народа суахілі. Належыць да моўнай групы банту.

Саманазва

Назва kiswahili паходзіць ад множнага ліку арабскага слова sāhil ساحل: sawāhil سواحل са значэннем «узбярэжжа», выкарыстанага як прыметнік для абазначэння «жыхароў узбярэжжа». З прыстаўкай ki- слова абазначае іх мову (kiswahili — «прыбярэжная мова», «мова ўзбярэжжа»).

Распаўсюджанасць

Суахілі — адна з найбольш распаўсюджаных моў на Афрыканскім кантыненце, з'яўляецца мовай міжнацыянальных кантактаў. На ёй стала размаўляюць прадстаўнікі 39 этнічных груп. З'яўляецца роднай для 8 964 тыс. чал. (2012 г.)[1]. Агульная колькасць носьбітаў — да 25 млн чал. Суахілі з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай мовай у такіх краінах, як Танзанія, Кенія і Уганда. Адзіная з афрыканскіх моў стала рабочай мовай Афрыканскага саюза.

Гісторыя мовы

Фарміраванне суахілі адносіцца да перыяду інтэнсіўнага гандлю паміж народамі, якія насялялі ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі і астравы Занзібар, Пемба і інш. і арабскімі мараплаўцамі. Сёння ў лексіцы і граматыцы суахілі відавочны арабскі ўплыў, маштабы якога тлумачацца магутным культурным і рэлігійным уплывам арабаў. Продкі этнічных суахілі (або так званых waswahili), відаць, былі нашчадкамі арабскіх і індыйскіх перасяленцаў (галоўным чынам гандляроў) і жыхароў ўнутраных абласцей Усходняй Афрыкі з розных плямён банту. Дзве магутныя хвалі перасяленняў адносяцца адпаведна да VIIIX стст. і XVIIXIX стст., што дазваляе назваць прыблізны час узнікнення мовы.

Этнічныя суахілі ўсходнеафрыканскага ўзбярэжжа стварылі ў XIIIXIX стст. арыгінальную культуру, якая з'яўляецца сплавам мясцовых афрыканскіх традыцый і ўсходніх (перш за ўсё, араба-мусульманскіх) уплываў. Яны карысталіся пісьменнасцю на арабскай аснове. Помнікі гэтага часу (вершы, песні, гістарычныя хронікі і іншыя дакументы, самыя раннія з якіх адносяцца да XVIII ст.) адлюстроўваюць так званую старасуахілійскую мову, прадстаўленую цэлым радам дыялектных разнавіднасцей. Некаторыя ўзнікшыя ў тую эпоху варыянты суахілі цяпер разглядаюцца як самастойныя мовы, як напрыклад каморская — мова Каморскіх Астравоў у Індыйскім акіяне). Фарміраванне сучаснага агульнараспаўсюджанага стандартнага суахілі адбывалася на аснове дыялекту кіунгуджа (востраў Занзібар; занзібарскі варыянт суахілі традыцыйна лічыцца адным з найбольш «чыстых» і «правільных»).

З пашырэннем кантынентальнага гандлю суахілі паступова становіцца мовай міжэтнічных зносін. Гэтая найважнейшая сацыяльная роля суахілі яшчэ больш ўзмацнілася ў паслякаланіяльны перыяд, калі незалежныя дзяржавы Афрыкі сталі разглядаць суахілі як рэальную альтэрнатыву мовам былых метраполій (перш за ўсё, англійскай). Паспяховаму распаўсюджванню мовы суахілі спрыяе тое, што большасцю гаворачых яна ўспрымаецца як «агульнаафрыканская», але пры гэтым этнічна нейтральная мова, не звязаная ні з якой вузкай этнічнай групай; такім чынам, па меншай меры ў Танзаніі (населенай пераважна народамі банту) мове суахілі ўдалося стаць свайго роду сімвалам нацыянальнага адзінства.

Асаблівасці

Суахілі — сінтэтычная аглюцінатыўная мова. Гэта значыць, што граматычныя значэнні выражаюцца ўнутры словаформы. Акрамя таго, адной з асаблівасцей суахілі ў параўнанні з іншымі мовамі арэала з'яўляецца адсутнасць тонаўberu.

Пісьменнасць

Першапачаткова пісьменныя носьбіты суахілі выкарыстоўвалі арабскі алфавіт (старасуахілійскае пісьмо). На ім вялася дзелавая перапіска, складаліся летапісы і запісваліся пераклады з арабскіх кніг. Найбольш значны помнік старасуахілійскага пісьма — эпас «Кніга аб Іракліі»beru XVIII ст. Першы помнік датуецца 1728 годам.

У XIX ст. хрысціянскія місіянеры распрацавалі на аснове лацініцы пісьмо, якім запісваецца сучасны літаратурны суахілі.

Суадносіны арабскіх і лацінскіх літар у пісьме суахілі:

Арабскія Лацінскія
ا aa
ب b p mb mp bw pw mbw mpw
ت t nt
ث th?
ج j nj ng ng' ny
ح h
خ kh h
د d nd
ذ dh?
ر r d nd
ز z nz
س s
ش sh ch
ص s, sw
ض ?
ط t tw chw
ظ z th dh dhw
ع ?
غ gh g ng ng'
ف f fy v vy mv p
ق k g ng ch sh ny
ك
ل l
م m
ن n
ه h
و w
ي y ny

Кароткі размоўнік

Суахілі Беларуская мова
Ndiyo Так
Hapana Не
Sasa, mambo, jambo Прывітанне
Kwa heri Да пабачэння
Pole Прабачце
Pongezi Віншую
Asante Дзякуй
Unazungumza Kiswahili Вы размаўляеце на суахілі?
Unazungumza Kibelarus Вы размаўляеце па-беларуску?
Sielewi Я не разумею
Karibu Belarus Сардэчна запрашаем у Беларусь
Jina lako ni nani? Як тваё імя?
Jina langu ni Mikalaj Мяне завуць Мікалай
Ninatoka nchi ya Belarus Я з Беларусі
Hakuna matata Не турбуйся
Ninakupenda Я цябе кахаю
Safari njema Прыемнай вандроўкі

Цікавыя факты

  • Суахілі валодае адзін з былых міністраў замежных спраў Беларусі Сяргей Мікалаевіч Мартынаў.
  • Слова ubuntu («чалавечнасць» на суахілі) стала назвай папулярнай аперацыйнай сістэмы.
  • Словы з суахілі былі выкарыстаны ў імёнах галоўных герояў дыснееўскага мультфільма «Кароль Леў». Напрыклад, Сімба на мове суахілі — «леў», Рафікі — «друг» (таксама арабскае запазычанне — [rafi:Q] — сябар), Пумба — «лянівы», Сарабі — «міраж». Назва вядомай песні з мультфільма — «Hakuna matata» на суахілі азначае «няма праблем».

Зноскі

Літаратура

  • Рябова И. С. Суахили // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 497.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!