Уладзіслаў Драпеза (нар. 31 жніўня 2001, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама» (у арэндзе з «Гомеля»).
З канца 2018 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». У 2020 годзе, які гомельскі клуб правёў у Першай лізе, выступаў у Другой лізе за «Паперпрам», а ў 2021 годзе вярнуўся ў дубль «Гомеля» і замацаваўся ў складзе, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У сакавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (0:2).
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5]. Да сезона 2023 рыхтаваўся з асноўнай камандай, у першай палове 2023 года часам выхадзіў на замену ў складзе «Гомеля». У жніўні 2023 года зноў быў арандаваны «Лакаматывам»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[7][8].
У сакавіку 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Паперпрама»[9].