Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі
Уладзіслаў Чаржынскі, 1927 г.
Уладзіслаў Чаржынскі, 1927 г.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1897(1897-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1974(1974-04-02) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, перакладчык, літаратар
Гады творчасці 1922—1930
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (15 мая 1897(1897-05-15), Старакаменная[d], Сакольскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя2 красавіка 1974(1974-04-02), Казань, Татарская АССР[d], РСФСР, СССР; Псеўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнавец, перакладчык.

Біяграфія

Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Злева направа сядзяць: У. Чаржынскі, А. Гурло, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Колас, І. Замоцін, С. Некрашэвіч. Стаяць: М. Байкоў, Я. Пушча, В. Мачульскі.

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе эвакуацыі перавёўся ў Менскую гімназію, якую скончыў у 1918. У 1918—1919 гадах даваў прыватныя ўрокі ў мястэчках Крайск і Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ.

Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922—1924). З 1922 год пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Працаваў у Інбелкульце і БелАН; адначасова выкладаў у Камуністычным універсітэце Беларусі.

Жонка — Чэрня (Геня), сястра Змітрака Бядулі. Чэрня Плаўнік пазнаёмілася з Уладзіславам Чаржынскім у Менску. Яна лічылася прыгожай дзяўчынай і заняла першае месца на адным з тагачасных конкурсаў прыгажосці. Пасля шлюбу пара жыла ў беларускім інтэрнаце на Маскоўскім завулку, 1 у Менску, пакой якіх знаходзіўся над беларускай сталоўкай. Інтэрнатам у той час кіраваў Язэп Лёсік. У адным з лістоў Зоська Верас згадвае пра гэта, адзначаючы, што маладыя Чаржынскія жылі ў інтэрнаце да яго ліквідацыі[1]. Пасля гэтага яны пераехалі ў кватэру Змітрака Бядулі.

Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Казань тэрмінам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казані, працаваў там выкладчыкам у розных навучальных установах. Пасля арышту і высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Чэрня Чаржынская паехала следам за мужам у Казань. Рэабілітаваны пасля смерці, 10 чэрвеня 1988 года.

Бібліяграфія

  • Выпісы з беларускае літаратуры ХІХ і ХХ ст. з далучэннем уводных і крытычных артыкулаў… Мн., 1926;
  • Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі. Мн., 1928;
  • Янка Купала ў крытыцы нашаніўскіх сучаснікаў // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928.
  • Нарысы з гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі XIX―XX в.в. / М. Пакроўскі; пераклад У. Чаржынскага, 1925
  • Аб Леніне і ленінізме : (лекцыі, чытаныя ў Свярдлоўскім універсітэце) / І. Сталін; пераклад У. Чаржынскага, 1925

Крыніцы

  1. Напісанае застаецца. Уладзіслаў Чаржынскі і часопіс “Полымя”, 1920-я гады . Наша Слова штодзень (19 верасня 2024). Праверана 6 сакавіка 2025.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya